Абаненты мабільнага аператара актыўна выкарыстоўваюць праграму «Мой МТС», якая дазваляе самастойна кіраваць паслугамі сувязі. Колькасць карыстальнікаў на цяперашні час перавышае 2 мільёны.
«Мой МТС» — гэта персанальны памочнік абанента, з дапамогай якога можна ў два клікі атрымаць неабходную інфармацыю пра падключаныя нумары, а таксама кіраваць тарыфамі і паслугамі. Вось чаму карыстальніку не абавязкова наведваць офіс МТС або звяртацца ў кол-цэнтр, каб вырашыць паўсядзённыя пытанні мабільнай сувязі. Праграма даступная для смартфонаў на базе Android і iOS.
«Мой МТС» дае магчымасць хутка зарэгістраваць абяцаны плацеж, праверыць баланс і рэшткі трафіка мінут і SMS. Гэтыя аперацыі можна здзяйсняць нават у выпадку адмоўнага балансу. Праграма дазваляе працаваць адразу з некалькімі нумарамі. Пры гэтым, каб паглядзець рэшткі балансу і мегабайтаў інтэрнэту, не абавязкова заходзіць у саму праграму - дастаткова ўстанавіць адпаведны віджэт на рабочым стале смартфона.
У праграме ёсць опцыі, каб кіраваць фінансамі. У «Мой МТС» захоўваецца падрабязная інфармацыя пра ўсе спісанні з рахунку за апошнія 5 сутак, таксама карыстальнік можа заказаць дэталізацыю размоў і падрабязную справаздачу пра баланс з апісаннем усіх выдаткаў за бягучы месяц. Рэалізаваная функцыя, з дапамогай якой можна перавесці грошы са свайго рахунку на нумар сяброў або блізкіх.
Праграма дазваляе мяняць тарыфныя планы, падключаць і адключаць паслугі. Тут жа прадстаўлены спіс іншых праграм МТС — МТС Music, МТС Кнігі, МТС Кіно. З дапамогай «Мой МТС» можна сачыць за навінамі і акцыямі кампаніі, а пры неабходнасці - хутка знайсці адрас бліжэйшага салона сувязі МТС.
Больш падрабязна з магчымасцямі прагарамы можна азнаёміцца тут.