МТС і 34mag працягваюць серыю гiстарычных падкастаў. Новы сюжэт ужо можна паслухаць і спампаваць на беларускай і рускай мовах.
Чарговы падкаст прысвечаны славутаму беларускаму роду Сапегаў. Самым знакамітым прадстаўніком гэтай выбітнай сям'і быў Леў Сапега, адзін з аўтараў Статута Вялікага Княства Літоўскага ў рэдакцыі 1588 года — збору законаў, па якіх беларусы жылі аж да XIX стагоддзя.
Сення Леў Сапега — адзіны прадстаўнік шляхты, у гонар якога ў Беларуcі ўстаноўлены два помнікі: у Лепелі і Слоніме. Новы выпуск расказвае пра дынастыю Сапегаў, іх землі і архітэктурную спадчыну, якая захавалася да нашых дзен.
Паслухаць падкаст пра Сапегаў альбо спампаваць яго на беларускай ці рускай мовах можна на 34travel.me і 34mag.net, а таксама на платформах Apple Podcasts, Spotify, Castbox, Soundcloud, Google Podcasts, Яндекс. Музыка.