Усе навiны

Веснавыя зніжкі і эксклюзіўныя прапановы новым абанентам на тарыфах лінейкі «Супер» і «Безліміцішча+»

МТС запусціў акцыю «Бонусы новым абанентам». Да канца мая пасля падключэння на тарыфы лінейкі «Супер» і «Безліміцішча+» навічкі атрымаюць зніжку на абаненцкую плату на працягу першых 90 дзён і магчымасць да 3 месяцаў бясплатна карыстацца падпіскай «МТС Прэміум».

сайт-с-лого.png

Акцыя «Бонусы новым абанентам» дзейнічае ў выпадку падключэння на тарыфныя планы «Супер», «Супер 10», «Супер 25», «Супер max 50», «Супер Голас» і «Безліміцішча+». Зніжка на абаненцкую плату даецца ўсім новым абанентам, а тэрмін бясплатнага доступу да падпіскі «МТС Прэміум» залежыць ад тарыфу.

Так, на «Безліміцішча+» на працягу першых 90 дзён штомесячная абаненцкая плата зніжана да 18,90 рубля. Далей тарыф будзе даступны за 26,75 рублі ў месяц. З улікам зніжкі штомесячны плацеж на тарыфе «Супер» на працягу першых 3-х месяцаў складзе 8,90 рубля, на «Супер 10» - 15,90 рубля, на «Супер Голас» - 18,90 рубля, на «Супер 25» - 22,90 рубля, а на «Супер max 50» - 27,90 рубля.

Бонусы новым абанентам

Безліміцішча+

Супер

Супер 10

Супер Голас

Супер 25

Супер max 50

Абанплата, першыя 90 дзён, руб.

18,90

8,90

15,90

18,90

22,90

27,90

Абанплата, з 91 дня, руб.

26,75

11,35

22,36

26,14

32,13

38,22

Бонус пры падключэнні

Падпіска «МТС Прэміум» за 0 руб.*

*Падпіска «МТС Прэміум» новым абанентам тарыфу «Безліміцішча+» даецца бясплатна на 3 месяцы, а лінейкі тарыфаў «Супер» — на 1 месяц.


Падпіска «МТС Прэміум» — гэта безліміт тэлефанаванняў унутры сеткі МТС або дадатковыя ГБ мабільнага інтэрнэту, бясплатная падпіска на IVI, МТС ТБ з анлайн-кінатэатрам PREMIER, а таксама шмат зніжак і прывілеяў на шэраг іншых сэрвісаў і паслуг. У прыватнасці, у «МТС Прэміум» уключаная зніжка 20% на паслугі «Безліміт ва ўсе сеткі», «200 мінут ва ўсе сеткі», безліміты інтэрнэту на скорасці да 2 мбіт/сек, «Unlim за мяжой», «TWIN-карта» і зніжка 30% на анлайн-бібліятэку «МТС Кнігі». Больш падрабязна - тут.

Далучыцца да акцыі «Бонусы новым абанентам» можна па 31 мая 2022 года. Больш падрабязна з прапановай можна азнаёміцца ​​тут.


Папярэдняя навіна

Наступная навіна