МТС працягвае пашыраць геаграфію сеткі 4G па ўсёй краіне дзякуючы выкарыстанню новага дыяпазону 800 Мгц. Больш за 80 дадатковых базавых станцый было запушчана ў Брэсцкай і Мінскай абласцях.
На Брэстчыне сетка 4G у дыяпазоне 800 МГц з'явілася ў Маларыцкім, Столінскім, Баранавіцкім, Кобрынскім, Пінскім, Брэсцкім, Бярозаўскім, Камянецкім і Ляхавіцкім раёнах. У прыватнасці, базавыя станцыі былі ўстаноўленыя ў вёсках Макраны, Олтуш, Альманы, Крошын, Асаўцы, Здзітава, Завінне, Кастрычнік, Мазуркі, аграгарадках Рубель, Лясная і іншых населеных пунктах.
У Мінскай вобласці дадатковыя базавыя станцыі LTE-800 былі запушчаныя на тэрыторыі Мінскага і Смалявіцкага раёнаў. Скарыстаць мабільны інтэрнэт у тэхналогіі LTE змогуць жыхары і госці вёсак Ляхаўшчына, Прудзішча, Шэпелі, Задомля і інш.
Каб пашырыць пакрыццё сеткі 4G, выкарыстоўваўся дыяпазон LTE-800, які мае шырокі радыус дзеяння і вялікую пранікальную здольнасць. У адрозненне ад дыяпазонаў 1800 і 2600 Мгц, ён дазваляе ахопліваць вялікую плошчу з меншай колькасцю базавых станцый.
Работы па развіццю сеткі LTE ў сельскай мясцовасці МТС праводзіць сумесна з інфраструктурным партнёрам beCloud. Базавыя станцыі ў дыяпазоне 800 МГц працуюць ужо ў Гомельскім, Магілёўскім і Віцебскім рэгіёнах. Наперадзе - запуск LTE-800 у Гродзенскай вобласці.
Як праверыць падключэнне да сеткі 4G у настройках смартфона?
Кліенты МТС могуць праверыць, ці падтрымлівае смартфон або SIM-карта 4G-сетку, набраўшы USSD *464# і націснуўшы кнопку выкліку. Пасля гэтага прыйдзе паведамленне пра стан гаджэта.
Каб падключыць да 4G-сеткі смартфон на базе Android, неабходна прайсці шлях: настройкі - мабільная сетка - мабільная перадача даных - пераважны рэжым сеткі - 4G/3G/2G.
Уладальнікам iPhone або іншых гаджэтаў на базе IOS паслядоўнасць такая: настройкі – сотавая сувязь – параметры даных – голас і даныя – LTE.
Пасля змены настроек трэба перазагрузіць тэлефон, і адбудзецца аўтаматычнае падлучэнне да сеткі 4G.