Прэмію «Оскар» будуць уручаць 94-ы раз: цырымонія пройдзе 27 сакавіка ў Галівудзе. Напярэдадні гэтай важнай для кінагурманаў падзеі мы склалі падборку фільмаў-пераможцаў прэстыжных фестываляў, у тым ліку і лаўрэатаў прэміі «Оскар». На такія фільмы не шкада часу.
«Англійскі пацыент»
Трагічная гісторыя кахання развіваецца на фоне Другой сусветнай вайны. Фільм стаў рэкардсменам па колькасці выйграных намінацый прэміі «Оскар»: рэжысура, жаночая роля другога плана, аператарская работа, мантаж, святло, гук, касцюмы, дэкарацыі і саўндтрэк.
Калі і дзе: 27 сакавіка ў 14:55 на тэлеканале «Сінема» і ў архіве МТС ТБ
«Гатэль «Гранд Будапешт»
Маляўнічы шэдэўр ад віртуоза Уэса Андэрсана – must-see для аматараў інтэлектуальнага кіно. Фільм адзначаны ў 2015 годзе адразу дзвюма прэстыжнымі кінапрэміямі: «Залаты глобус» у намінацыі «Найлепшы фільм» і прэмія «Оскар» у чатырох намінацыях: «Найлепшы саўндтрэк», «Найлепшыя касцюмы», «Найлепшая работа мастака-пастаноўшчыка» і «Найлепшы грым і прычоскі».
Калі і дзе: 26 сакавіка ў 07:30 і 27 сакавіка ў 22:30 на тэлеканале «Кінахіт» і ў архіве МТС ТБ
«Джанга вызвалены»
Спагецці-вестэрн, у якім маэстра Квенцін Таранціна ў уласцівым яму стылі пераварочвае ўсё з ног на галаву. Што цікава, кінематаграфіст упершыню атрымаў «Оскар» за лепшы сцэнарый яшчэ ў 1995 годзе - яго прынесла «Крымінальнае чытво». У 2013 годзе ён паўтарыў поспех і атрымаў статуэтку ў той жа намінацыі за фільм «Джанга вызвалены».
Калі і дзе: 27 сакавіка ў 17:50 на тэлеканале «Мужчынскае кіно» і ў архіве МТС ТБ
«Шоу Трумана»
Драмедзі з Джымам Кэры, якое ў жартаўлівай форме паказала праблемы грамадства. Гэты фільм нароўні з «Маскай», «Вечным ззяннем чыстага розуму» і «Заўсёды кажы «Так», у якіх таксама сыграў Джым Кэры, стаў сапраўднай класікай сусветнага кінематографа. Акцёр па-майстэрску выканаў ролю Трумана Бербанка і быў удастоены «Залатога глобуса» ў намінацыі «Лепшая мужчынская роля».
Калі і дзе: 26 сакавіка ў 00:30 і 27 сакавіка ў 05:40 на тэлеканале «Кінахіт» і ў архіве МТС ТБ
«Разумніца Уіл Хантынг»
Фільм-дуэт акцёраў Мэта Дэймана і Робіна Уільямса. За ролю прафесара матэматыкі Робін Уільямс атрымаў «Оскар» у 1998 годзе. Камерная добрая гісторыя пра сяброўства вундэркінда і яго настаўніка ад рэжысёра Гаса ван Сэнта таксама заваявала статуэтку ў катэгорыі «Лепшы сцэнарый».
Калі і дзе: 27 сакавіка ў 17:50 на тэлеканале «Сінема» і ў архіве МТС ТБ
«Яшчэ па адной»
Дацкі фільм, які стаў лаўрэатам леташняй прэміі «Оскар». Дзеянні развіваюцца непрадказальна: жартоўная спрэчка чатырох прыяцеляў пра карысць алкаголю ў працоўныя гадзіны ператвараецца ў сапраўдную драму з наступствамі.
Калі і дзе: 26 сакавіка ў 01:10 і 27 сакавіка ў 10:55 на тэлеканале «Кінапрэм'ера» і ў архіве МТС ТБ
«Пудзіла»
Якуцкі фільм, аўтэнтычны і аскетычны. «Пудзіла» Дзмітрыя Давыдава выклікала фурор на «Кінатаўры-2020». Малабюджэтная кінакарціна расказвае пра пустэльніцу і знахарку са сваёй тайнай і дарам. Фільм атрымаў гран-пры кінафестывалю.
Калі і дзе: 26 сакавіка ў 22:20 на тэлеканале «Кінапрэм'ера» і ў архіве МТС ТБ
МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, які ўключае каля 120 тэлеканалаў і 4 анлайн-кінатэатры. Фільмы, серыялы, мультфільмы, перадачы, спартыўныя трансляцыі і шоу можна глядзець як у рэжыме рэальнага часу, так і ў запісе. Прадугледжана магчымасць ставіць эфір на паўзу і функцыя перамоткі. Новым карыстальнікам на працягу першых 7 дзён з моманту падпіскі сервіс даецца бясплатна.