Пра змяненне ўмоў аказання некаторых паслуг сувязі з 10 красавіка 2022 года
МТС інфармуе пра змяненне кошту паслуг сувязі для карпаратыўных кліентаў, а таксама некаторых дадатковых паслуг з 10 красавіка 2022 года.
Кошт асноўных паслуг сувязі для юрыдычных асоб - абаненцкай платы на тарыфных планах, галасавых тэлефанаванняў, мабільнай перадачы даных і інш. - зменіцца ў межах 6,5%. Больш падрабязна - тут.
Таксама адбудзецца карэкціроўка кошту некаторых сэрвісных паслуг, хатняга інтэрнэту, тарыфаў у роўмінгу і іншых дадатковых паслуг. Са змяненнямі можна азнаёміцца тут.
Змяненне кошту абумоўленае неабходнасцю падтрымліваць і развіваць інфраструктуру сеткі ў мэтах далейшага ўкаранення новых тэхналагічных рашэнняў і сэрвісаў, а таксама давання роўнага доступу да лічбавых паслуг жыхарам усіх рэгіёнаў краіны.
Павелічэнне кошту ажыццяўляецца ў рамках, вызначаных рэгулятарам у адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце кампаніі МТС, а таксама патэлефанаваўшы ў Кантактны цэнтр на тэлефоны: (017) 237-98-98 або 0890.
Даведацца падрабязнасці, ўдакладніць наяўнасць ўпадабанай мадэлі і здзейсніць куплю вы можаце як у нашых салонах сувязі, так і ў інтэрнэт-краме, як online, так і па тэлефонах +375 (29) 545-00-00 або па кароткім нумары 210.