«МТС Прэміум» - эксклюзіўная падпіска на паслугі і сэрвісы ўсяго за 7,5 рубля ў месяц | Навіны МТС
Усе навiны

«МТС Прэміум» - эксклюзіўная падпіска на паслугі і сэрвісы ўсяго за 7,5 рубля ў месяц

МТС зрабіў лінейкі тарыфаў «Безліміцішча» і «Супер» яшчэ больш прывабнымі. Абанентам стала даступная эксклюзіўная падпіска «МТС Прэміум», у якую ўваходзяць безлімітныя тэлефанаванні, пашыраны пакет інтэрнэту, МТС ТБ, два анлайн-кінатэатры, а таксама бонусы і зніжкі на многія іншыя паслугі і сэрвісы. Кошт спецыяльнай прапановы - 0 рублёў першыя 30 дзён пасля падключэння, далей - 7,5 рубля ў месяц.

сайт-с-лого3.png

Падпіска «МТС Прэміум» - гэта магчымасць абанентам карыстацца вялікай колькасцю сэрвісаў з эканоміяй для бюджэту. Дадатковая паслуга даступная абанентам тарыфаў «Безліміцішча+», «Безліміцішча 2.0», «Безліміцішча», «Супер», «Супер 10», «Супер 25», «Супер Голас» і «Супер max 50».

«МТС Прэміум» уключае бясплатную падпіску на IVI, лічбавае тэлебачанне МТС ТБ з анлайн-кінатэатрам PREMIER. Кошт пакетнай падпіскі ніжэйшы за суму плацяжоў у выпадку падключэння кожнай з гэтых паслуг па асобнасці.

Дадаткова Падпіска «МТС Прэміум» дае зніжку 20% на паслугі «Безліміт ва ўсе сеткі», «200 мінут ва ўсе сеткі», «Безліміт інтэрнэту (да 1 мбіт/сек)», «Безліміт інтэрнэту (да 2 мбіт сек)», «TWIN-карта» і «Unlim за мяжой». Таксама зніжка ў 30% даецца пры падключэнні анлайн-бібліятэкі МТС Кнігі, на віртуальных паліцах якой захоўваецца 1,5 млн кніг на 16 мовах.

Акрамя таго, набываючы тавар у інтэрнэт-краме МТС, карыстальніку падпіскі «МТС Прэміум» тавар даставяць бясплатна.

Абанентам тарыфаў «Безліміцішча+», «Безліміцішча 2.0», «Безліміцішча» даецца безліміт тэлефанаванняў унутры сеткі. А абанентам тарыфаў «Супер», «Супер 10», «Супер 25», «Супер Голас», «Супер maх 50» - дадатковыя 50 ГБ мабільнага інтэрнэту ў месяц.

Актывізаваць падпіску «МТС Прэміум» можна ў мабільнай праграме «Мой МТС», з дапамогай USSD*928# або Інтэрнэт-памочніка. Кошт паслугі - 7,5 рубля ў месяц.

Больш падрабязна пра спецыяльную прапанову глядзіце тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна