Дасягненні МТС у 2021 годзе: пашырэнне сеткі, рост інтэрнэт-трафіка і яркія праекты | Навіны МТС
Усе навiны

Дасягненні МТС у 2021 годзе: пашырэнне сеткі, рост інтэрнэт-трафіка і яркія праекты

«У 2021 годзе кампанія МТС дынамічна і эфектыўна рэалізоўвала свае планы і магчымасці, што дазволіла абанентам больш актыўна выкарыстоўваць перавагі высокіх мабільных скорасцей. Мы пашыраем доступ да сеткі LTE, запускаем інавацыйныя прадукты, укараняем новыя тэхналогіі і шукаем больш эфектыўныя мадэлі ўзаемадзеяння з партнёрамі.

Стратэгічны напрамак «МТС Cloud» па заслугах ацаніў бізнес. У сваю чаргу, прыватныя кліенты выбіраюць тарыфы з павялічаным аб'ёмам інтэрнэт-трафіка, а таксама актыўна карыстаюцца digital-прадуктамі кампаніі.

Тэлекам-аператару давяраюць пастаянныя кліенты, а таксама да яго далучаюцца новыя - пра гэта гавораць лічбы. 5700000 абанентаў выбіраюць МТС, каб кожны дзень заставацца на сувязі і карыстацца перадавымі тэхналогіямі.

Мы ўдзячныя нашым кліентам і партнёрам за давер і адкрытыя новаму вопыту. Рашаючы бізнес-задачы, мы працягнем рабіць лічбавыя тэхналогіі даступнымі кожнаму».


Уладзіслаў Андрэйчанка,

Генеральны дырэктар кампаніі МТС


Фінансавыя паказчыкі і рознічны гандаль

У 2021 годзе выручка кампаніі МТС вырасла на 11% у параўнанні з 2020 годам. Асноўнымі драйверамі росту сталі даходы ад перадачы даных і продажу абсталявання.

Паказчык OIBDA у 2021 годзе вырас на 8,4%, чысты прыбытак за гэты перыяд стаў большым на 3%. Таксама ў 2021 годзе МТС павялічыў інвестыцыі на 21,3% у развіццё транспартнай сеткі, IT-напрамак і паляпшэнне якасці існуючай інфраструктуры.

Высокія вынікі ў 2021 годзе прадэманстравала інтэрнэт-крама МТС. У параўнанні з 2020 годам колькасць прададзеных тавараў узрасла амаль у 3 разы. На працягу 2021 года на сайце гандлёвай пляцоўкі было аформлена каля 200 тысяч заказаў, а паслугамі дастаўкі штомесяц карысталіся больш за 6 тысяч пакупнікоў. У 2021 годзе асартымент інтэрнэт-крамы МТС істотна пашырыўся за кошт тавараў для ўладкавання «разумнага» дома.

Развіццё LTE-сеткі

Адной з самых прыкметных падзей у дзейнасці кампаніі стала шырокамаштабнае пашырэнне доступу да сеткі 4G у рэгіёнах за кошт запуску новага дыяпазону 800 Мгц. У 2021 годзе сетку LTE-800 услед за Гомельскай вобласцю запусцілі ў Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай, забяспечыўшы ўпэўнены прыём сігналу ў сельскай мясцовасці. Праект па запуску і развіццю LTE рэалізуецца сумесна з інфраструктурным партнёрам beCloud.

Паралельна праводзілася пашырэнне ёмістасці сеткі 4G у дыяпазонах 2600 і 1800 Мгц. Устанаўліваліся новыя базавыя станцыі, мадэрнізавалася абсталяванне. Уся інфраструктура ўводзілася ў эксплуатацыю з улікам усіх санітарных нормаў і павышаных патрабаванняў да бяспекі, прадугледжаных беларускім заканадаўствам.

Мабільная сувязь у цэлым

Развіццё сеткі стымулявала рост абаненцкай базы МТС і павелічэнне аб'ёму спажыванага трафіка. Агульная колькасць кліентаў у 2021 годзе склала 5,7 млн.

Спажыванне інтэрнэт-трафіка павялічылася на 20% - за год абаненты МТС «прапампавалі» больш за 700 тыс. ТБ даных. На 1,3% вырас і аб'ём галасавога трафіка: на працягу 2021 года кліенты сумарна правялі ў тэлефонных размовах больш за 550 млн гадзін.

Дынаміка спажывання мабільнага інтэрнэту звязаная з пашырэннем базы карыстальнікаў смартфонаў, попытам на цяжкавагавы кантэнт і павелічэннем тарыфных прапаноў. Драйверам росту мабільнай інтэрнэт-аўдыторыі з'яўляецца тарыф «Безліміцішча+».

Інтэрнэт рэчаў

Працягнулася развіццё сеткі для інтэрнэту рэчаў, якая працуе на аснове тэхналогіі NB-IoT. У 2021 годзе сувяззю NB-IoT ад МТС былі забяспечаныя ўсе гарады з насельніцтвам больш за 50 тысяч чалавек, уключаючы Мінск і абласныя цэнтры. Падключэнне да сеткі прыладаў, якія абменьваюцца паміж сабой звесткамі, стала магчымым на тэрыторыі 43 гарадоў і 165 населеных пунктаў Беларусі.

Тэхналогія NB-IoT ад МТС актыўна выкарыстоўваецца ў сферы ўліку вады і энергарэсурсаў. Так, у 2021 годзе МТС сумесна з прадпрыемствам «Гомельэнерга» ўстанавіў у жылых дамах каля 1500 «разумных» лічыльнікаў. З дапамогай тэхналогіі яны аўтаматычна здымаюць паказанні з прыбораў уліку і перадаюць іх праз IoT-платформу воблака МТС ва ўліковую і білінгавую сістэмы прадпрыемства.

Воблачныя тэхналогіі

Дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы працягваюць выбіраць МТС Cloud для захоўвання сваіх даных. Колькасць кліентаў, якія выбралі воблачныя паслугі, за год вырасла ў 2 разы. МТС Cloud дае сваю інфраструктуру ў якасці сэрвісу па мадэлі IaaS, аказвае паслугі рэзервовага капіравання (BaaS) і аварыйнага аднаўлення (DRaaS) даных, а таксама прапануе ўкараненне тэхналогіі SD-WAN, якая дазваляе хутка аб'яднаць філіялы і офісы ў адзіную сетку — незалежна ад правайдараў і тыпаў доступу ў інтэрнэт.

У 2021 годзе МТС Cloud паспяхова пацвердзіў адпаведнасць сваёй інфраструктуры міжнароднаму стандарту бяспекі PCI DSS 3.2.1. Атрыманы сертыфікат пацвярджае высокую надзейнасць рэсурсаў, якія выкарыстоўваюцца, для індустрыі банкаўскіх плацежных картак.

Лічбавыя прадукты і сэрвісы МТС

На працягу года актыўна напаўняліся кантэнтам і прырасталі колькасцю падпісчыкаў мультымедыйныя сэрвісы: МТС Music, МТС ТБ і МТС Кнігі. Да канца 2021 года ў МТС ТБ, акрамя абнаўлення лінейкі тэлеканалаў, сталі даступныя анлайн-кінатэатры - START, IVI і PREMIER.

У 2021 годзе актыўна расла папулярнасць праграмы «Мой МТС», з дапамогай якой абаненты могуць самастойна кіраваць паслугамі. Штомесячная колькасць абанентаў, якія выкарыстоўваюць праграму, – больш за 2 млн 200 тысяч карыстальнікаў.

Абнавіўся функцыянал віртуальнага спецыяліста Міі, звярнуцца да якога можна на сайце mts.by і ў сацыяльных сетках кампаніі. Напрыклад, пасля аналізу запатрабаванняў абанента, чат-бот прапануе змяніць тарыф на больш аптымальны. Віртуальны памочнік забяспечвае не толькі інфармацыйна-даведачную падтрымку, але і сэрвіс: так жа, як гэта робяць звычайныя спецыялісты.

У сферы FinTech працягвае развівацца праект «МТС Грошы» - плацежная банкаўская карта і аднайменная праграма. У 2021 годзе ў сэрвісе адкрыўся раздзел «Інвестыцыі» з доступам да банкаўскай інвестыцыйнай пляцоўкі MTBankFX і крыптабіржы Currency.com. Быў рэалізаваны механізм налічэння кэшбэка за афармленне дагавораў страхавання ў партнёра - страхавога таварыства «Купала» - праз сістэму «МТС Грошы». А ў праграму лаяльнасці па карце МТС Грошы былі ўключаныя аперацыі па пагашэнню растэрміноўкі МТС.

У сакавіку 2021 года для юрыдычных асоб быў запушчаны сэрвіс электроннага дакументаабароту МТС SmartDoc. Новая паслуга дазволіла эфектыўна абменьвацца электроннымі дакументамі праз зручны web-інтэрфейс, з магчымасцю іх візіравання лічбавым подпісам МТС ID або на USB-носьбіце.

Яшчэ адзін сэрвіс МТС – «Віртуальная АТС». Гэта комплекснае праграмнае рашэнне арганізацыі тэлефоннай сувязі ў кампаніях, у тым ліку канал сувязі. Кампаніі могуць аб'яднаць стацыянарныя, мабільныя тэлефоны і камп’ютары ў адзіную тэлефонную сетку, доступ да функцыяналу якой ажыццяўляецца праз вэб-інтэрфейс.

КСА-праекты МТС

У 2021 годзе МТС працягнуў прытрымлівацца прынцыпаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ў сваёй дзейнасці.

Яркі праект 2021 года — #ІнтэрнэтБезБулінга, які МТС развівае разам з Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі. У рамках гэтай кампаніі, накіраванай на прафілактыку кібербулінга сярод дзяцей і падлеткаў, былі створаны спецыяльныя навучальныя ролікі і тэст-трэнажоры, прасоўваліся інструменты дапамогі ў сітуацыі цкавання: гарачая тэлефонная лінія для дзяцей і падлеткаў і анлайн-кансультаванне псіхолагамі на сайце kids.pomogut.by . Акрамя таго, была арганізаваная фандрайзінгавая кампанія - сабраныя сродкі былі накіраваныя на навучанне спецыялістаў, якія працуюць з пацярпелымі ад булінга.

У 2021 годзе праект #ІнтэрнэтБезБулінга заваяваў золата і серабро на прэстыжнай маркетынгавай прэміі Effie Awards Belarus і нават атрымаў прызнанне за мяжой, стаўшы пераможцам прэміі Глабальнага Дагавора ААН «Партнёрства дзеля ўстойлівага развіцця».

Для старшакласнікаў быў праведзены «MobiКвіз» - інтэлектуальная гульня, у якой бралі ўдзел школьнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі.

У анлайн перамясціўся праект «Дзеці ў інтэрнэце», які навучае малодшакласнікаў асновам бяспечных паводзін у сетцы. На дыстанцыйнае навучанне перайшоў і праект #НавучыСваіхБлізкіх, які бясплатна дапамагае людзям старэйшага ўзросту асвойваць магчымасці планшэтаў і смартфонаў. Такім чынам курсы інтэрнэт-пісьменнасці сталі даступныя жыхарам з розных куткоў краіны.

У лістападзе ў Нацыянальным мастацкім музеі з вялікім поспехам прайшла выстаўка «TECHNOколер», дзе выстаўлялі свае работы невідушчыя мастакі. Карціны ствараліся з дапамогай унікальнай прылады распазнання колеру, якая трансфармуе колеры ў музыку. Праект развівае грамадская ініцыятыва BelonicaArt пры падтрымцы МТС.

Акрамя ўласных ініцыятыў мабільны аператар падтрымаў і іншыя сацыяльныя праекты ў сферы адукацыі, культуры і спорту.


Папярэдняя навіна

Наступная навіна