МТС у чарговы раз пашырыў геаграфію пакрыцця інтэрнэту 4-га пакалення ў трох частотных дыяпазонах – 800, 1800 і 2600 Мгц. У Мінскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцях карыстацца інтэрнэт-сэрвісамі, глядзець відэа, працаваць або вучыцца анлайн стала яшчэ больш камфортна.
Маштабныя работы прайшлі ў Брэсцкай вобласці. LTE-сетка ўпершыню пачала дзейнічаць у Ружанах і Лінове Пружанскага раёна, Мухаўцы і Заказанцы Брэсцкага раёна, Хомску і Сірэнеўцы Драгічынскага раёна, Сасновым Бары і Зялёным Бары Івацэвіцкага раёна, Тэўлях, Легатах, Турнай, Навасёлках Кобрынскага раёна, Гвозніцы Маларыцкага раёна і Паўлінава Баранавіцкага раёна. У Віцебскай вобласці пачала дзейнічаць сувязь 4-га пакалення ў Бароўцы Лепельскага раёна і ў Падсвіллі Глыбоцкага раёна. Усяго было ўстаноўлена 17 новых базавых станцый, якія працуюць на частаце 800 МГц, у 17 населеных пунктах Брэсцкай і Віцебскай абласцей.
Дадатковыя базавыя станцыі LTE-1800 былі ўключаныя ў Мінску і Віцебску, а LTE-2600 - у Пінску.
Тэхналогія 4G развіваецца ў Беларусі, апіраючыся на тры частотныя дыяпазоны — 800, 1800 і 2600 Мгц. Сігналы, якія перадаюцца на розных хвалях, адрозніваюцца сілай пранікальнай здольнасці, скорасцю перадачы даных і іншымі параметрамі.
Сетка МТС у тэхналогіі 4G даступная ва ўсіх буйных гарадах Беларусі. Ёю таксама ахоплена значная частка тэрыторыі Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей. На працягу 2022 плануецца забяспечыць суцэльным пакрыццём 4G усе рэгіёны краіны. Праект рэалізуецца сумесна з інфраструктурным партнёрам beCloud.
Вызначыць, ці падтрымліваюць вашы смартфон і SIM-карта сувязь чацвёртага пакалення, можна, даслаўшы USSD-запыт *464#. У адказ прыйдзе паведамленне пра стан прылады. Калі 4G у вашым рэгіёне даступны, апарат яго падтрымлівае, але «не бачыць», неабходна яго наладзіць.
У выпадку з прыладамі на базе iOS, трэба зайсці ў раздзел «настройкі», затым у «сотавую сувязь», «параметры даных», «голас і даныя» і выбраць параметр LTE. На Android-смартфонах паслядоўнасць дзеянняў такая: «настройкі» – «мабільная сетка» – «мабільная перадача даных» – «пераважны рэжым сеткі» – 4G/3G/2G. Пасля наладжвання застанецца толькі перазагрузіць тэлефон, пасля чаго падключэнне да сеткі МТС/4G адбудзецца аўтаматычна.