Каня на скаку спыніць. Кінападборка пра моцных і яркіх жанчын ад МТС ТБ | Навіны МТС
Усе навiны

Каня на скаку спыніць. Кінападборка пра моцных і яркіх жанчын ад МТС ТБ

Сёння ўсё часцей рэжысёры выводзяць жанчын у кіно на першы план, надзяляючы іх персанажаў самымі рознымі рысамі характару. Гераіні апошніх гадоў пакараюць космас, будуюць бізнес-імперыі і разблытваюць злачынствы. У модзе - самастойныя, яркія і смелыя дзяўчыны. Менавіта пра такіх - сённяшняя падборка фільмаў у сэрвісе «МТС ТБ». Глядзіце ўсе кінахіты ў вызначаны час у прамым эфіры або да 5 дзён у запісе.

«Горшы чалавек на свеце»

Хіт «Канскага кінафестывалю-2021». Далікатнае драмедзі Ёакіма Трыера пра цяжкасці сталення і пошукі сябе, намінаванае на «Оскар».

Калі і дзе: у падпісцы PREMIER


«Дзяўчына, якая падае надзеі»

«Оскар-2021» за «Лепшы сцэнарый». Сумленная драма пра помсту за студэнцкія складаныя гады. Зорная роля актрысы Кэры Маліган, вядомай па фільмах «Вялікі Гэтсбі» і «Дзікае жыццё».

Калі і дзе: 16 красавіка ў 22:05 і 17 красавіка ў 13:35 на канале «Кінапрэм'ера»


«Мой год у Нью-Йорку»

Калі твой настаўнік - вялікі Дж. Д. Сэлінджэр. Юная Джаан атрымлівае сваю першую працу ў літаратурным агенцтве, у якім друкуецца знакаміты аўтар рамана « Над безданню ў жыце».

Калі і дзе: 16 красавіка ў 22:45 на канале «XXI TV»


«Дзяўчына з татуіроўкай дракона»

Грандыёзнае пераўвасабленне актрысы Руні Мары. Рэпарцёр і хакерша расследуюць бясследнае знікненне. Фільм, які атрымаў «Оскар-2012» за «Лепшы мантаж».

Калі і дзе: 15 красавіка ў 19:00 і 17 красавіка 21:10 на канале «Кінахіт»


«Лара Крофт. Раскрадальніца грабніц»

Анджэліна Джолі ў ролі шукальніцы прыгод. Адразу дзве часткі ўражлівага экшэна на аснове відэагульні пра дачку лорда, якая валодае ўсімі відамі рукапашнага бою.

Калі і дзе: 16 красавіка ў 16:40 на канале «Кінаспатканне»


«Кар'ерысткі»

Драмэдзі ад рэжысёра Майка Лі. Правінцыйныя дзяўчаты Ханна і Эні будуюць кар'еру ў вялікім горадзе. Гісторыя ад неаднаразовага прызёра Канскага фестывалю.

Калі і дзе: 16 красавіка ў 16:30 на канале «XXI TV»


«Холі застаецца начаваць»

Камедыя пра прамудрасці кахання. Дзве жанчыны Одры і Холі сябравалі са студэнцкіх гадоў. Падрабязнасці мінулага абедзвюх становяцца яскравай нечаканасцю для мужа адной з дзяўчат.ё

Калі і дзе: 17 красавіка ў 07:40 на канале «Кінаспатканне»


МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі. У любы момант можна паставіць эфір на паўзу і скарыстаць функцыю перамоткі. Увесь кантэнт можна глядзець у рэжыме рэальнага часу або ў запісе. Падпісчыкам даступна каля 120 тэлеканалаў, а таксама анлайн-кінатэатры. Новым карыстальнікам на працягу першых 7 дзён з моманту падпіскі сервіс даецца бясплатна.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна