Каб быць разам, героі гэтых фільмаў гатовыя змагацца з нястрымнай стыхіяй, кар'ернымі амбіцыямі і нават… уласнай будучыняй. МТС ТБ склаў кінападборку пра пары, якія перажываюць рамантычны перыяд на фоне экстрэмальных абставін. Ці змогуць пачуцці пераадолець усе перашкоды? Глядзіце кінахіты ў вызначаны час і ў ТБ-архіве да 5 дзён.
«Пара з будучыні»
Фільм ад рэжысёра «Я худзею» і «Агонь».
Муж і жонка ў выкананні Марыі Аронавай і Сяргея Бурунова трапляюць у 2020 год з 2040 года, каб скасаваць уласныя заручыны. Хто мацней: рамантыкі мінулага ці бурклівыя жонкі з будучыні?
Калі і дзе: 15 мая ў 08:40 на канале «Яснае ТБ»
«Тытанік»
11 «Оскараў»! Самы знакаміты фільм Джэймса Кэмерана.
Забароненае каханне на фоне маштабнай трагедыі. Акцёрскі дуэт Леанарда ДыКапрыа і Кейт Уінслет, які стаў культавым, — стыхійная меладрама ў жанры фільма-катастрофы.
Калі і дзе: 14 мая ў 04:40 на канале «Кінахіт»
«Апошняе каханне на зямлі»
Пачуццёвая драма з Юэнам МакГрэгарам і Евай Грын.
Ці атрымаецца захаваць каханне, калі страчаныя ўсе органы пачуццяў? Галоўныя героі па-новаму глядзяць на свае адносіны, калі надыходзіць канец свету.
Калі і дзе: 15 мая ў 19:30 на канале «Еўракіно»
«Каханне з першага погляду»
Рамкам з зоркай «Апантанасці» і «Дывергента».
Мімалётная сувязь паміж героямі перарастае ў нешта большае праз… вялізны кавалак лёду, які закрывае іх у адной прасторы. Нічога не застаецца, як бліжэй пазнаёміцца і не забіць адзін аднаго.
Калі і дзе: 14 мая ў 18:35 на канале «Ілюзіён+»
«Джунглі»
Тубыльцы, бязлюдны востраў і сямейная пара.
Муж і жонка затрымаліся на бязлюдным востраве: тут ужо сапраўды прыйдзецца разабрацца ў адносінах. Праўда, замест райскага адпачынку іх чакае экспрэс-курс па выжываню ад сурова настроеных мясцовых жыхароў.
Калі і дзе: 14 мая ў 20:00 на канале «Наша новае кіно»
«Мой любімы вораг»
Два кар'ерысты нечакана ўлюбляюцца ў адзін аднаго.
Што рабіць, калі закахаўся ў калегу, які прэтэндуе на тую ж пасаду: уступіць запаветнае павышэнне ці змагацца за перспектывы? Рамантычная камедыя пра канкурэнцыю.
Калі і дзе: 15 мая ў 19:00 на канале «Кінапрэм'ера»
«Самы лепшы дзень»
Камедыя-караоке ад стваральніка «Горка!»
Правінцыйны хлопец (Дзмітрый Нагіеў) рыхтуецца зрабіць прапанову каханай, але сталічная знакамітасць разбурае яго планы. Ці магчыма перамір'е з нявестай пасля шэрагу недарэчных здарэнняў?
Калі і дзе: 14 мая ў 18:15 на канале «Кінакамедыя»
МТС ТБ- гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, у якім даступна каля 120 тэлеканалаў і 4 анлайн-кінатэатры. Увесь кантэнт можна глядзець у рэжыме рэальнага часу або ў запісе. У любы момант можна паставіць эфір на паўзу і скарыстаць функцыю перамоткі. Новым карыстальнікам на працягу першых 7 дзён з моманту падпіскі сервіс даецца бясплатна.