Усе навiны

Героі сучасных вестэрнаў у падпісцы more.tv ад МТС ТБ

Час Чака Норыса і Клінта Іствуда - вядомых акцёраў, якія здымаліся ў жанры «вестэрн» - прайшоў, а кіно пра каўбояў у сядле, у капелюшы, з рэвальверам па-ранейшаму папулярнае. Прадстаўляем падборку прыгодніцкіх фільмаў з анлайн-кінатэатра more.tv, у якую ўвайшлі свежыя навінкі і рэйтынгавыя серыялы. Паглядзець іх вы зможаце з дапамогай сэрвісу МТС ТБ.

Білі Кід

Новы серыял ад стваральнікаў «Вікінгаў» і «Цюдораў».

Гісторыя пра юнака, які стаў легендай Дзікага Захаду. Ён адпраўляецца разам з сям'ёй з Нью-Йорка на захад у пошуках спакойнага жыцця, зусім не здагадваючыся, які шлях яму прыгатаваны лёсам. А трэба яму стаць адным з самых трапных стралкоў і няўлоўных злачынцаў XIX стагоддзя.


Прадпрыемства «Божы дар»

Непараўнальны Бэн Кінгсі ў ролі пастара.

Ашуканец выбраў сабе ў ахвяру пажылога святара. Аднак той аказаўся не такі просты, і аферыст яшчэ не раз пашкадаваў пра свай выбар. Серыял зняты адначасова ў жанры неануару і вестэрна, з элементамі трылера. У яго арсенале: арыгінальны гумар, прыгожыя лакацыі і ўражлівая акцёрская ігра. Усе серыі першага сезона ўжо даступныя ў падпісцы more.tv


Шэрыф

Серыял пра спадкаемца «Крутага Уокера».

Сюжэт расказвае пра будні ўпартага і бескампраміснага шэрыфа Лос-Анжэлеса. Ён не любіць размаўляць, але заўсёды гатовы навучыць дрэнных хлопцаў добрым манерам. Тут вас чакаюць захапляльныя экшн-сцэны і напружаныя павароты сюжэта. Глядзіце ўсе 13 серый першага сезона.


Джо Пікет

Суровая драма для прыхільнікаў вестэрнаў.

Серыял заснаваны на цыкле раманаў амерыканскага пісьменніка Сі Джэй Бокса. Упарты егер з правінцыйнага мястэчка ўстае на абарону сваёй сям'і і апыноўваецца ў небяспецы. Ці зможа ён супрацьстаяць сапернікам і выжыць?


Пекла на колах

Канадска- англійскі серыял, зняты на аснове рэальных падзей.

Сюжэт займальнай драмы разгортваецца ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Галоўны герой помсціць віноўнікам смерці сваёй жонкі і знаёміцца ​​з качэўнікамі, якія будуюць транскантынентальную чыгунку. Глядзіце адразу 5 сезонаў серыяла ў падпісцы more.tv.


Цудоўная сямёрка

Рэмейк класічнага вестэрна 1960 года.

Сямёра смелых уступаюць у відовішчную сутычку з бандай рабаўнікоў, каб абараніць жыхароў мірнага мястэчка. Ды так, што не адарвацца! Новае прачытанне японскага кінашэдэўра «Сем самураяў». У ролях: Дэнзел Вашынгтон, Крыс Прат і Ітан Хоук.


Анлайн-кінатэатр more.tv у МТС ТБ- гэта шырокая калекцыя фільмаў, серыялаў і забаўляльных шоу. Гледачы могуць паглядзець прэм'еры серыялаў да іх выхаду на ТБ, эксклюзіўныя прэм'еры замежных шоу ад HBO Max, Hulu і FOXNOW, нашумелыя праекты з лінейкі more originals, дзіцячыя анімацыйныя праекты і шмат чаго іншага.

Аформіць падпіску на сэрвіс МТС можна на суткі або адразу на 30 дзён. Каб афарміць пасутачную падпіску на more.tv у МТС ТБ, адпраўляйце USSD *787#, а на 30-дзённую падпіску - *899#. Кошт падпіскі на анлайн-кінатэатр у рамках МТС ТБ складае 0,40 рубля ў суткі або 7,90 рубля за 30 дзён, а першыя 7 дзён з моманту падключэння паслугі даюцца бясплатна.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна