МТС Cloud і Kaspersky адкрываюць воблачны доступ да комплексных рашэнняў па кібербяспецы | Навіны МТС
Усе навiны

МТС Cloud і Kaspersky адкрываюць воблачны доступ да комплексных рашэнняў па кібербяспецы

Тэлекамунікацыйны аператар і правайдар лічбавых паслуг МТС і Kaspersky, міжнародная кампанія, якая працуе ў сферы інфармацыйнай бяспекі, аб'явілі пра супрацоўніцтва. Партнёрства двух лідараў IT-рынку адкрые беларускім бізнес-карыстальнікам доступ да перадавых рашэнняў у галіне карпаратыўнай інфармацыйнай бяспекі, у тым ліку ўнікальным для нашай краіны сэрвісам на базе Kaspersky Anti-Targeted Attack Platform (KATA) Unified Monitoring and Analysis Platform (KUMA) і іншых рашэнняў для кіберабароны бізнесу.

МТС Cloud и Kaspersky открывают облачный доступ к комплексным решениям по кибербезопасности.

Дзякуючы партнёрству Kaspersky з МТС Cloud гэтыя рашэнні ўпершыню будуць давацца ў якасці паслуг на базе воблачных тэхналогій аператара з размяшчэннем усіх неабходных рэсурсаў у дата-цэнтры МТС. Такі падыход дазволіць кампаніям-заказчыкам значна зменшыць выдаткі і рызыкі, звязаныя з забеспячэннем інфармацыйнай бяспекі, як за кошт аптымізацыі выдаткаў на стварэнне і абслугоўванне ўласнай інфраструктуры, так і за кошт прыцягнення экспертызы спецыялістаў інфармацыйнай бяспекі воблачнага правайдара. Рашэнні даступныя нават кампаніям, якія не маюць сваіх вылічальных магутнасцяў у МТС Cloud.

«Ландшафт пагрозаў, які дынамічна змяняецца, увесь час ставіць перад кампаніямі новыя выклікі. Расце колькасць і складанасць мэтавых кібератак на бізнес, а іх наступствы становяцца ўсё больш крытычнымі: калі раней зламыснікі ў першую чаргу пераследвалі мэту ўзбагачэння, шыфравалі даныя і патрабавалі выкуп, то зараз яны проста імкнуцца нанесці максімальную шкоду. У такіх умовах пытанні інфармацыйнай бяспекі выходзяць на першы план, і вельмі важна абараніць свой бізнес з усіх бакоў. Наша супрацоўніцтва з МТС дапаможа вывесці на беларускі рынак новыя запатрабаваныя прадукты і дапаможа шырокаму колу кампаній павысіць узровень інфармацыйнай бяспекі», - пракаментаваў Дзмітрый Кудрэвіч, прадстаўнік Kaspersky у Беларусі.


«МТС Cloud актыўна развівае партфель воблачных рашэнняў, каб забяспечыць інфармацыйную бяспеку. Аб'яднаўшы тэхнічныя магчымасці МТС, як тэлекамунікацыйнага аператара і воблачнага правайдара з унікальнымі распрацоўкамі Kaspersky як аднаго з ключавых гульцоў рынку інфармацыйнай бяспекі, мы зможам даць нашым кліентам якасна новы ўзровень абароны карпаратыўнай інфраструктуры ад кіберпагрозаў і атак», - адзначыў Арцём Максіменка, кіраўнік МТС Cloud.

Пра прадукты

Комплексная паслуга па абароне інфраструктуры ад складаных пагрозаў на базе платформы Kaspersky Anti Targeted Attack (KATA) і Kaspersky Endpoint Detection and Response (KEDR) дазваляе своечасова выяўляць шматступеньчатыя дзеянні зламыснікаў у сетцы і супрацьдзейнічаць ім за кошт прымянення перадавых тэхналогій выяўлення, аналізу мэтавых атак на базе дынамічнага машыннага навучання і паводніцкага аналізу як на ўзроўні сеткі, так і на ўзроўні працоўных месцаў. У залежнасці ад задач кліента рашэнні могуць прымяняцца як сумесна, так і па асобнасці: KATA – для комплекснай абароны ад мэтавых нападаў на ўсіх ключавых участках інфраструктуры, KEDR – для аўтаматызацыі працэсаў выяўлення пагрозаў і рэагавання на іх.

Kaspersky Unified Monitoring and Analysis Platform (KUMA) – рашэнне класа SIEM (Security Information and Event Management), прызначанае для цэнтралізаванага збору, аналізу і карэляцыі падзей інфармацыйнай бяспекі ў рэжыме рэальнага часу з розных крыніц даных для выяўлення патэнцыяльных кіберынцыдэнтаў і іх своечасовай нейтралізацыі. Прадукт дае карыстальніку адзіную кансоль маніторынгу, аналізу і расследавання інцыдэнтаў інфармацыйнай бяспекі. Яго ключавымі перавагамі з'яўляюцца комплексны падыход да процідзеяння складаным пагрозам і мэтавым атакам, магчымасць убудаваць яго ў існуючую ІТ-і ІБ-інфраструктуру прадпрыемства і захаванне ўсіх патрабаванняў з боку знешніх рэгулюючых органаў.

Пра Kaspersky

Kaspersky - міжнародная кампанія, якая працуе ў сферы інфармацыйнай бяспекі і лічбавай прыватнасці з 1997 года. Глыбокія экспертныя веды і шматгадовы вопыт кампаніі ляжаць у аснове ахоўных рашэнняў і сэрвісаў новага пакалення, якія забяспечваюць бяспеку бізнесу, крытычна важнай інфраструктуры, дзяржаўных органаў і радавых карыстальнікаў. Шырокае партфоліа Kaspersky уключае ў сябе перадавыя прадукты для абароны канчатковых прыладаў, а таксама шэраг спецыялізаваных рашэнняў і сэрвісаў для барацьбы са складанымі кіберпагрозамі. Тэхналогіі Kaspersky абараняюць больш за 400 мільёнаў карыстальнікаў і 240 тысяч карпаратыўных кліентаў ва ўсім свеце. Больш падрабязна на www.kaspersky.ru.

Пра МТС

МТС - найбуйнейшы тэлекамунікацыйны аператар і правайдар лічбавых паслуг у Беларусі з абаненцкай базай 5 млн 700 тыс. чалавек.

MTS Cloud з'яўляецца інавацыйным падраздзяленнем МТС і прапануе комплексныя рашэнні бізнесу на базе воблачных платформ і сэрвісаў. Воблачная інфраструктура аператара за кошт выкарыстання мультыплатформеннага падыходу характарызуецца шырокім функцыяналам, дазваляючы больш эфектыўна рэалізоўваць патрэбнасці кліентаў, валодае высокай адмоваўстойлівасцю і бяспекай. Больш падрабязна -  cloud.mts.by

МТС Cloud и Kaspersky открывают облачный доступ к комплексным решениям по кибербезопасности
МТС Cloud и Kaspersky открывают облачный доступ к комплексным решениям по кибербезопасности
МТС Cloud и Kaspersky открывают облачный доступ к комплексным решениям по кибербезопасности

Папярэдняя навіна

Наступная навіна