МТС на «ТІБО-2022»: воблачныя рашэнні, VoLTE, тарыф BIG DATA, фінансавы сэрвіс і інструменты для абароны дзяцей у інтэрнэце | Навіны МТС
Усе навiны

МТС на «ТІБО-2022»: воблачныя рашэнні, VoLTE, тарыф BIG DATA, фінансавы сэрвіс і інструменты для абароны дзяцей у інтэрнэце

Тэлекамунікацыйны аператар і правайдар лічбавых паслуг МТС прадставіў на выставе «ТІБО-2022» сваю разнастайную экасістэму сэрвісаў, якія зручныя і карысныя як масаваму рынку, так і бізнесу. Акрамя сучасных камерцыйных рашэнняў, «разумных» тэхналогій і FinTech-інструментаў на стэндзе кампаніі прадстаўленыя і важныя сацыяльныя праекты на тэму бяспечных паводзін дзяцей у інтэрнэце.


МТС Cloud

«Воблачнае» падраздзяленне МТС Cloud дае паслугу пераносу IT-інфраструктуры на віртуальныя серверы па мадэлі IaaS (інфраструктура як сэрвіс), што дазваляе кампаніям эканоміць на абнаўленні «жалеза». Для сучасных бізнесаў прадугледжанае аб'ектнае сховішча S3, якое дазваляе захоўваць і кіраваць вялізнымі аб'ёмамі аб'ектнай інфармацыі любога фармату і прызначэння - ад статычных аб'ектаў WEB праграм да бэкапаў. Дадаткова даступная паслуга рэзервовага капіравання (BaaS) і аварыйнага аднаўлення (DRaaS) даных, з дапамогай якіх можна аднаўляць як усю віртуальную машыну, так і асобныя файлы.

Атрымаць доступ да даных кліенты могуць праз высакаскорасны абаронены канал сувязі, які пабудаваны на аснове тэхналогій itVPN і belVPNgate. Ён надзейна прадухіляе ўцечкі інфармацыі, якая перадаецца, з дапамогай алгарытмаў шыфравання, сертыфікаваных у Беларусі. МТС Cloud таксама аб'ядноўвае офісы, філіялы і дата-цэнтры заказчыкаў у адзіную сетку па тэхналогіі SD-WAN, якая ўяўляе сабой альтэрнатыву класічнаму VPN для бізнесу і дае магчымасць хутка падключаць/адключаць аддаленыя працоўныя месцы незалежна ад правайдара і тыпу доступу ў інтэрнэт. Каб абараниць IT-інфраструктуру ад складаных пагроз, маюцца таксама «воблачныя» пакеты Kaspersky Anti Targeted Attack Platform (KATA) і Kaspersky Endpoint Detection and Response (KEDR).


VoLTE

Тэхналогія VoLTE (Voice over LTE), магчымасці якой былі прадэманстраваныя на выстаўцы, дазваляе здзяйсняць і прымаць галасавыя тэлефанаванні праз сетку LTE: злучэнне з абанентам адбываецца практычна імгненна, а падчас галасавых тэлефанаванняў можна працягваць карыстацца высакаскорасным мабільным 4G-інтэрнэтам. Запуск VoLTE у Беларусі стаў магчымы дзякуючы ўкараненню ў МТС новага ядра сеткі IMS (IP Multimedia Subsystem).


Кейсы 5G

На выстаўцы былі прадэманстраваныя ўжо рэалізаваныя праекты з выкарыстаннем тэхналогіі 5G ад расійскага цэнтра інавацый MTS StartUp Hub. Адзін з найбольш цікавых стартап-кейсаў - зарадная станцыя Touch для электрамабіляў, якая з дапамогай тэхналогіі 5G дазваляе хутка абнаўляць ПА бартавых сістэм аўтамабіля і перадаваць назапашаныя даныя ў цэнтр апрацоўкі інфармацыі. Асаблівай увагі заслугоўвае робат-штабелер ад кампаніі RoboCV, прызначаны для аўтаматызацыі работы складоў. Распрацоўка ўключае ў сябе аўтапілот, сістэмы бяспекі і алгарытмы ўзаемадзеяння з іншай тэхнікай. Разумная машына выкарыстоўвае 5G для больш стабільнай сувязі, павышэння дакладнасці і эфектыўнасці і выключэння пазаштатных сітуацый.

На стэндзе стартапаў прысутнічае таксама сістэма маніторынгу транспарціроўкі грузаў праз трэкеры Moeco. Задзейнічаныя ў ёй датчыкі перадаюць даныя праз сетку 5G, інфармуючы пра лакацыю і фіксуючы атрыманыя ўдары. Далёкасць сувязі складае 20 км, а максімальная ёмістасць прылад, якія абслугоўваюцца, - 50 тыс. Наведвальнікі выстаўкі могуць азнаёміцца ​​і з напрацоўкамі выкарыстання 5G у сферы віртуальнай рэальнасці, у тым ліку VR для навучання пры стварэнні адукацыйных курсаў і гульнявыя тэхналогіі VR/AR.


Big Data

МТС прадставіў прадукт для бізнесу на аснове вялікіх даных - тарыф BIG DATA. Ён дазваляе правяраць плацежаздольнасць кліентаў-фізічных асоб і дакладнасць прадстаўленай імі інфармацыі пра сябе з дапамогай даных мабільнага аператара. Паслуга дае ацэнку верагоднасці дэфолту патэнцыяльнага кліента, аналізуючы гісторыю плацяжоў па ўсіх абаненцкіх нумарах, зарэгістраваных на ім, каб дапамагчы засцерагчыся ад махляроў і патэнцыяльных неплацельшчыкаў. Прапанова разлічаная ў першую чаргу на рэтэйл, банкі і дзяржорганы.

Яшчэ адзін прыклад выкарыстання Big Data – таргетаваныя SMS-рассыланні для якаснага пашырэння мэтавай аўдыторыі. Рассыланне праводзіцца абанентам МТС, якія выказалі згоду на атрыманне рэкламы ад трэціх асоб і адпаведным крытэрыям заказчыка. Найбольш тыпавымі крытэрыямі адбору мэтавай аўдыторыі з'яўляюцца пол, узрост, геалакацыя, мадэль і АС абаненцкай прылады. Пры гэтым кампанія МТС гатовая пры неабходнасці прапрацоўваць магчымасць сегментацыі па нетыпавых крытэрыях.


МТС Грошы

У гэтым годзе МТС пашырае спектр фінансавых сэрвісаў. Так, у сэрвісе МТС Грошы прадстаўлены пілот паслугі «Манібокс», з дапамогай якой можна праводзіць аперацыі з электроннымі грашыма з растэрміноўкай плацяжу. Кліенту даступнае хуткае online-падключэнне паслугі праз сэрвіс МТС Грошы, магчымасць аплаты тавараў, работ і паслуг з растэрміноўкай плацяжу, зняцця гатоўкі і пагашэнне запазычанасці ў любы момант.

Таксама стаў магчымы прыём плацяжоў з рахунку мабільнага тэлефона МТС. Гэта наяўнасць плацежнага API для ўбудавання на сайтах і ў праграмах партнёраў, зручнае і бяспечнае падключэнне, ніякіх складаных рэквізітаў для здзяйснення плацяжу.

З дапамогай праграмы «Моцная картка» можна назапашваць балы лаяльнасці за звычайныя плацяжы па банкаўскіх картах і абменьваць іх на сайце праграмы лаяльнасці bestcard.by на папаўненне балансу МТС.

«МТС Грошы» - гэта новыя магчымасці для бізнесу: партнёры могуць размяшчаць online-сэрвісы на лічбавых пляцоўках МТС, адкрытых для 5 млн 700 тыс абанентаў.


Інтэрактыўныя апытанні

Наведвальнікі выстаўкі аднымі з першых азнаёміліся з магчымасцямі новай, пакуль пілотнай, платформы МТС для стварэння інтэрактыўных апытанняў. З яе дапамогай кампаніі змогуць праводзіць маркетынгавыя анлайн-даследаванні, выкарыстоўваючы web-інтэрфейс і некалькі каналаў сувязі са сваёй аўдыторыяй. Весці камунікацыю з рэспандэнтамі можна з дапамогай Viber, SMS, IVR або e-mail. Пасля запуску даследавання яго патэнцыяльныя ўдзельнікі атрымліваюць паведамленне з запрашэннем прайсці апытанне. Вынікі даследавання даюцца ў выглядзе наглядных графікаў і дыяграм, а фінальную справаздачу можна атрымаць у фармаце Excel.

Калі кліентам МТС будзе цікавы праект, то яго запуск не прымусіць сябе чакаць. У гэтым выпадку бізнес атрымае магчымасць вывучаць стаўленне кліентаў да прапанаваных прадуктаў і паслуг, павялічваць продажы, а таксама вымяраць узровень задаволенасці супрацоўнікаў, не ўжываючы звыклыя спосабы правядзення маркетынгавых даследаванняў.


Віртуальная АТС

«Віртуальная АТС» — сэрвіс, які дазваляе арганізаваць тэлефанію для бізнесу з аб'яднаннем стацыянарных і мабільных тэлефонаў у «воблаку» МТС. Рашэнне дапамагае арганізаваць паўнавартасны кол-цэнтр з адзіным шматканальным нумарам, настроіць IVR-меню і размеркаваць тэлефанаванні паміж супрацоўнікамі згодна з зададзенымі правіламі. Сэрвіс мае ўбудаваную інтэграцыю з CRM-сістэмамі «Бітрыкс24» і amoCRM, а таксама дазваляе правесці інтэграцыю па API з любой CRM-сістэмай кліента. Даступныя функцыі запісу размовы, паведамлення праз e-mail і Telegram пра прапушчаныя тэлефанаванні, статыстыка тэлефанаванняў, наладка працоўнага часу, арганізацыя канферэнцый паміж супрацоўнікамі і прысваенне кароткіх нумароў супрацоўнікам унутры АТС.


NB-IoT

МТС працягвае развіваць у Беларусі сетку NB-IoT — гэта стандарт мабільнай сувязі для работы прылад са сферы «інтэрнэту рэчаў». Сярод іх - «разумныя» лічыльнікі па ўліку газу, вады і электраэнергіі. Сеткай NB-IoT ад МТС ахопленыя ўсе гарады Беларусі з насельніцтвам больш за 50 тысяч чалавек, таксама пашыраецца плошча пакрыцця ў сельскай мясцовасці. На аснове тэхналогіі NB-IoT паспяхова працуюць сумесныя праекты ў сферы ЖКГ, прамысловасці і ахоўных сістэм.


МТС Камунікатар

Паслуга «МТС Камунікатар» дае бізнесу магчымасць праводзіць персаналізаваныя рассылкі ва ўсе сеткі Беларусі і іншых краін. Адпраўка паведамленняў даступная праз SMS або Viber. З дапамогай гэтага сэрвісу кампаніі могуць інфармаваць сваіх кліентаў пра акцыі, якія праходзяць, прысылаць важныя паведамленні або дзяліцца навінамі.


Электронны лічбавы подпіс

Сэрвісы, якія даюцца МТС, таксама дапамагаюць скараціць выдаткі на папяровае справаводства і спрасціць працэс дакументаабароту. «МТС ID» дазваляе выкарыстоўваць мабільны тэлефон для запэўнення дакументаў з дапамогай электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП), які размяшчаецца на SIM-карце МТС і мае поўную юрыдычную сілу ў Беларусі. Паслуга «МТС SmartDoc» дае магчымасць візіраваць ЭЛП неабмежаваную колькасць файлаў любога фармату, дастаўляць іх адрасату на e-mail або УНП з пацвярджэннем, а таксама захоўваць уваходныя і выходныя паведамленні. Абодва сэрвісы істотна эканомяць час за кошт эфектыўнага абмену дакументамі.


МТС за бяспеку дзяцей у інтэрнэце

МТС не першы год надае вялікую ўвагу бяспецы дзяцей у інтэрнэце, у тым ліку праблеме кібербулінга — цкаванні ў Сетцы. На КСА-стэндзе кампаніі на «ТІБО-2022» наведвальнікі выставы могуць прайсці інтэрактыўную інтэрнэт-гульню па кібербяспецы і атрымаць воркбук «Як абараніцца ад цкавання ў інтэрнэце і самім не стаць хейтэрамі». Гэта навучальны дапаможнік-трэнажор, які знаёміць дзяцей і падлеткаў з эфектыўнымі інструментамі дапамогі па прадухіленню і спыненню кібербулінга. У ім ёсць тэарэтычная інфармацыя ў даступнай форме, творчыя і практычныя практыкаванні. У стварэнні кнігі бралі ўдзел прафесійныя псіхолагі, а ілюстрацыі стварыла мастак Наталля Грабёнкіна.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна