Пашырэнне функцыяналу МТС Грошы: анлайн-купля, адтэрміноўка плацяжу, праграма лаяльнасці і кэшбэк на паслугі сувязі | Навіны МТС
Усе навiны

Пашырэнне функцыяналу МТС Грошы: анлайн-купля, адтэрміноўка плацяжу, праграма лаяльнасці і кэшбэк на паслугі сувязі

Карыстальнікі сэрвісу МТС Грошы змогуць аплочваць з балансу мабільнага нумара тавары і паслугі з адтэрміноўкай плацяжу. Гэтыя і іншыя магчымасці фінансавай экасістэмы МТС прадстаўлены на выстаўцы «ТІБО-2022».

Расширение функционала МТС Деньги: онлайн-покупки, отсрочка платежа, программа лояльности и кешбэк на услуги связи

У плацежнай сістэме электронных грошай МТС Грошы прадстаўлены пілот фінансавай паслугі «Манібокс», у рамках якой у кліентаў з'явіцца магчымасць скарыстаць 100 рублёў, каб аплаціць любыя пакупкі і паслугі з адтэрміноўкай плацяжу.

Яшчэ адна перавага, якая з'явілася ў кліентаў МТС, гэта магчымасць здзяйсняць куплю ў любімых інтэрнэт-крамах і праграмах напрамую з балансу мабільнага тэлефона. Каб зрабіць аплату, ніякіх складаных рэквізітаў уводзіць не трэба - дастаткова нумара тэлефона, што выгадна адрознівае гэтае рашэнне ад плацяжоў па банкаўскай карце. Для арганізацый гандлю і сэрвісу гэтая магчымасць таксама з'яўляецца прывабнай, паколькі дазваляе атрымаць канкурэнтную перавагу без якіх-небудзь сур'ёзных затрат, чаму садзейнічае спрошчаная працэдура інтэграцыі з дапамогай плацежнага API МТС Грошы.

Абанентам МТС таксама стала даступная праграма лаяльнасці «Моцная картка». З ёй можна назапашваць балы лаяльнасці за плацяжы па банкаўскіх картах, пасля чаго папаўняць імі ў рэжыме рэальнага часу баланс нумара ў сетцы МТС.

Акрамя таго, карыстальнікі фінансавай экасістэмы МТС Грошы могуць здзяйсняць плацяжы ў АРІП, атрымаць банкаўскую плацежную карту МТС Грошы з прывязкай карт-рахунку да балансу мабільнага нумара тэлефона, і рабіць p2p-пераводы. Можна адкрываць уклады, афармляць анлайн-страхоўкі, набвываць авіябілеты і займацца інвестыцыямі.

МТС пашырае сетку партнёраў і прапануе лічбавую пляцоўку для розных анлайн-сэрвісаў. Праз яе можна атрымаць доступ да аўдыторыі ў 5 млн. 700 тыс. абанентаў. Тэлекам-аператар сам дае прылады для прыёму плацяжоў, якія хутка ўбудоўваюцца праз API у праграмы і сайты партнёраў.

Прадстаўленыя на «ТІБО-2022» магчымасці экасістэмы МТС Грошы сталі магчымыя дзякуючы аб'яднанню намаганняў тэлекам-аператара, банкаў і іншых партнёраў.

Пра карту «МТС Грошы»

Бясплатная плацежная карта Mastercard Gold, рахунак якой сумешчаны з балансам нумара мабільнага тэлефона. Карыстальнікі картай «МТС Грошы» атрымліваюць кэшбэк у памеры 2% пры здзяйсненні плацяжоў у любых супермаркетах, на ўсіх АЗС, а таксама пры пагашэнні растэрміноўкі МТС.

Падрабязней пра карту «МТС Грошы» - тут

Пра сэрвіс МТС Грошы глядзіце тут.

Расширение функционала МТС Деньги: онлайн-покупки, отсрочка платежа, программа лояльности и кешбэк на услуги связи
Расширение функционала МТС Деньги: онлайн-покупки, отсрочка платежа, программа лояльности и кешбэк на услуги связи

Папярэдняя навіна

Наступная навіна