У джунглі, пустыню або загадкавы лес? Прыгодніцкае кіно ад МТС ТБ на бліжэйшыя выхадныя | Навіны МТС
Усе навiны

У джунглі, пустыню або загадкавы лес? Прыгодніцкае кіно ад МТС ТБ на бліжэйшыя выхадныя

Адправіцца ў падарожжа, не ўстаючы з канапы? Фантазёрам і эксперыментатарам, вялікім і маленькім, сэрвіс МТС ТБ падрыхтаваў падборку прыгодніцкіх фэнтэзі - яркіх, відовішчных, прыдатных для прагляду як з сябрамі, так і бацькамі. Усе кінахіты можна паглядзець у прамым эфіры і да 5 дзён у запісе ў спецыяльнай падборцы на галоўнай старонцы праграмы.

«Паляўнічыя на прывідаў: Нашчадкі»

«Паляўнічыя на прывідаў» вяртаюцца! Упершыню на ТБ новае прачытанне знакамітай гісторыі пра навукоўцаў, якія змагаюцца з монстрамі. На гэты раз будучыня ў руках іх юных пераемнікаў, але без Біла Мюрэя ўсё роўна не абысціся. Не прапусціце, будзе горача!

Калі і дзе: 10 чэрвеня ў 18:30 і 12 чэрвеня ў 19:00 на канале «Кінапрэм'ера»


«Буйная рыба»

Добры фільм ад рэжысёра Ціма Бэртана, аўтара такіх хітоў як «Эдвард рукі-нажніцы» і «Чарлі і шакаладная фабрыка». Сын спрабуе ўзнавіць жыццё бацькі ў серыі легенд і міфаў. Факты з жыцця ператвараюцца ў дзіўнае казачнае фэнтэзі.

Калі і дзе: 12 чэрвеня а 20:00 на канале .red


«Джуманджы: Покліч джунгляў»

Чатыры падлеткі аказваюцца ўнутры гульні Джуманджы. Пасля шэрагу пастак і небяспечных праверак так хочацца знайсці дарогу дадому, але хіба ёсць выйсце з непралазных джунгляў? Героям давядзецца максімальна дакладна вывучыць мясцовых жыхароў, каб не загінуць і вярнуцца ў прывычную рэальнасць.

Калі і дзе: 11 чэрвеня ў 21:35 і 12 чэрвеня ў 12:30 на канале «Кінасям'я»


«Джуманджы. Новы ўзровень»

Зараз у знакамітай гульні новыя правілы, так што героі не паспяваюць выбраць сабе персанажаў і пераўвасабляюцца… не ў свае целы. Арыенціры зламаныя, лакацыі пераблытаныя, і ў гэтым трэба неяк выжываць. Нязменна смешныя Дуэйн Джонсан, Джэк Блэк і Дэні Дэвіта - вось гэта кампанія!

Калі і дзе: 12 чэрвеня ў 16:20 на канале «Кінасям'я»


«Падарожжа да цэнтра Зямлі»

Фільм зняты паводле рамана Жуля Верна. Паводле сюжэта вучоны і яго пляменнік трапляюць у закінуты фантастычны свет у цэнтры Зямлі. Ці змогуць яны адтуль выбрацца і адшукаць зніклага там сваяка?

Калі і дзе: 11 чэрвеня а 08:30 на канале Cinema


«Падарожжа 2: Таямнічы востраў»

Зорка «Фарсажаў» Дуэйн Джонсан зноў знаходзіць прыгоды. Невядомы падае сігнал аб дапамозе з вострава, якога не існуе. Як такое магчыма? І што за дзіўная анамалія? Яшчэ адно захапляльнае камедыйнае кіно па матывах рамана Жуля Верна.

Калі і дзе: 11 чэрвеня а 10:10 на канале Cinema


«Клік: З пультам па жыцці»

Галоўны герой становіцца ўладальнікам пульта, які кіруе часам. Здаецца, зараз ён можа вырашыць усе свае сямейныя праблемы, але ў тэхнікі, як і ў людзей шмат скрытых сюрпрызаў. У ролі таямнічага чараўніка - Крыстафер Уокен.

Калі і дзе: 10 чэрвеня а 20:00 на канале .red


МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, які ўключае каля 120 тэлеканалаў і 4 анлайн-кінатэатры. Фільмы, серыялы, мультфільмы, перадачы, спартыўныя трансляцыі і шоу можна глядзець як у рэжыме рэальнага часу, так і ў запісе. Прадугледжаная магчымасць ставіць эфір на паўзу і функцыя перамоткі. Новым карыстальнікам на працягу першых 7 дзён з моманту падпіскі сервіс даецца бясплатна.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна