МТС пра сетку 6G: перадача пахаў, густаў і тактыльных адчуванняў пад кіраваннем штучнага інтэлекту | Навіны МТС
Усе навiны

МТС пра сетку 6G: перадача пахаў, густаў і тактыльных адчуванняў пад кіраваннем штучнага інтэлекту

Найбольш верагодна, што тэхналогія 6G будзе працаваць пад кіраваннем штучнага інтэлекту, умець перадаваць пахі і тактыльныя адчуванні, а мабільныя сеткі на яе аснове стануць даступныя ў любым пункце зямнога шара. Пра гэта расказаў намеснік Генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях кампаніі МТС Аляксей Цяжкіх у сваім дакладзе на V Беларускім ІКТ Саміце, які прайшоў у Мінску ў рамках выстаўкі TIBO-2022.

МТС о сети 6G: передача запахов, вкусов и тактильных ощущений под управлением искусственного интеллекта

 Выступленне было прысвечанае чаканым магчымасцям мабільнай сувязі шостага пакалення 6G. Сама тэхналогія яшчэ знаходзіцца ў распрацоўцы і пакуль далёкая ад ажыццяўлення. Намеснік Генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях падзяліўся сваім бачаннем наконт агульных яе контураў, якія вымалёўваюцца ўжо сёння.

З найбольшай упэўненасцю можна казаць пра тое, што сеткі 6G будуць працаваць хутчэй за ўсіх сваіх папярэднікаў. Чакаецца, што ў параўнанні з 5G асноўныя характарыстыкі вырастуць у 100-1000 разоў. Пікавыя скорасці складуць да 1 Тбіт/с, сярэднія карыстальніцкія скорасці наблізяцца да 100 Гбіт/с.

Апроч колькаснага паляпшэння скорасці перадачы даных, 6G можа прынесці з сабой і якасныя змены. Напрыклад, дзякуючы больш шырокаму каналу сувязі, апроч аўдыёвізуальнай інфармацыі, мабільны інтэрнэт навучыцца таксама перадаваць пахі, тактыльныя і смакавыя адчуванні ў рэжыме рэальнага часу. Уздзеянне на ўсе органы пачуццяў забяспечыць глыбейшае апусканне ў сэрвісы, заснаваныя на базе тэхналогій AR і VR.

МТС о сети 6G: передача запахов, вкусов и тактильных ощущений под управлением искусственного интеллекта

МТС о сети 6G: передача запахов, вкусов и тактильных ощущений под управлением искусственного интеллекта

Адначасова 6G дапаможа наладзіць больш эфектыўнае ўзаемадзеянне паміж прыладамі, інтэграванымі ў агульную сетку на аснове прынцыпу Інтэрнэта рэчаў. Пры гэтым, чакаецца рэвалюцыя ў сферы прыёму даных: замест убудаваных антэн шматлікія прылады атрымаюць адмысловыя антэнныя пакрыцці, якія прымаюць і перадаюць сігнал усёй сваёй паверхняй, і здольныя аўтаматычна змяняць свае электрычныя і магнітныя ўласцівасці.

Што да архітэктуры мабільнай сеткі будучыні, то не выключана, што яна будзе ўяўляць сабой інтэграцыю спадарожнікавых, паветраных і наземных сістэм сувязі. Такім чынам тэхналогіяй 6G можа быць забяспечана пакрыццё 100% паверхні ўсяго зямнога шара. Пры гэтым плануецца задзейнічаць шырокі дыяпазон частот, паміж якімі будзе выконвацца аўтаматычнае пераключэнне ў залежнасці ад кожнага канкрэтнага выпадку або лакацыі.

Мяркуецца, што ў кіраванні сеткі 6G вялікую ролю будзе іграць штучны інтэлект. На яго ўскладуць задачы па наладжванню сеткі, падключаных да яе разумных прыладаў і датчыкаў, кантролю якасці сувязі, прагназаванню і ўстараненню магчымых няспраўнасцяў. Сістэмы бяспекі таксама будуць працаваць у пары са штучным інтэлектам, што забяспечыць аўтаматычнае распазнанне, выяўленне і адказ на патэнцыйныя пагрозы з мінімальным уцягваннем людзей.

МТС о сети 6G: передача запахов, вкусов и тактильных ощущений под управлением искусственного интеллекта

МТС о сети 6G: передача запахов, вкусов и тактильных ощущений под управлением искусственного интеллекта

Пры гэтым плануецца ўкараніць тэхналогію размеркаваных вылічэнняў. Гэта значыць, у сетак 6G не будзе адзінага цэнтральнага ядра, з якога б ажыццяўлялася кіраванне імі. Яны стануць дэцэнтралізаванымі і самаарганізавальнымі.

«Калі 5G у большай ступені накіраваны на работу паміж машынамі і аўтаматызацыю вытворчасці, то 6G будзе больш сацыяльна арыентаваным стандартам. Ён накіраваны на стварэнне сэрвісаў, якія будуць глабальна, на аснове штучнага інтэлекту, уплываць на ўсе сферы дзейнасці чалавека ў залежнасці ад яго патрэбаў», – падсумаваў Аляксей Цяжкіх.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна