Усе навiны

Інфармацыйная бяспека ў «аблоках»: МТС Cloud прэзентаваў сучасныя рашэнні на Міжнародным форуме #GBC

У Мінску прайшоў II Міжнародны лічбавы форум #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне), на якім прадстаўнікі розных арганізацый і кампаній прэзентавалі дасягненні ў сферы лічбавай трансфармацыі. На мерапрыемстве выступіў і кіраўнік МТС Cloud Арцём Максіменка. Ён расказаў, як забяспечваецца інфармацыйная бяспека ў інфраструктуры воблачнага правайдара

Информационная безопасность в «облаках»: МТС Cloud презентовал современные решения на Международном форуме #GBC

Арцём Максіменка расказаў, што захаванасць канфідэнцыйнай інфармацыі кліентаў забяспечваецца ў тым ліку дзякуючы выкарыстаннію тэхналагічных рашэнняў ад беларускіх прадпрыемстваў. Так, у супрацоўніцтве з кампаніямі ТАА «ІТАС» і ТАА «С-Тэра Бел» удалося сфарміраваць камбінаваную паслугу па пабудове карпаратыўных сетак перадачы даных, унікальную для беларускага рынку. Яна дазваляе ствараць абароненыя адмоваўстойлівыя сеткі перадачы даных паміж офісамі арганізацый на аснове тэхналогіі SD-WAN і беларускіх сродкаў шыфравання. 

Яшчэ адна паслуга – дапамога ў атэстацыі бяспекі кліентам, якія размяшчаюць інфармацыйныя сістэмы ў «аблоках». Гэта ажыццяўляецца дзякуючы наяўнасці партнёрскай праграмы з кампаніямі, якія маюць адпаведныя веды і кампетэнцыі. 

II Міжнародны лічбавы форум #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне) праходзіў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У ім прынялі ўдзел кіраўнікі дзяржаўных структур, прадстаўнікі ІТ-кампаній, банкаў і бізнесу, а таксама работнікі сацыяльнай сферы. 

МТС Cloud прапануе ў арэнду віртуальныя серверы па мадэлі IaaS (інфраструктура як сэрвіс) і паслугі рэзервовага капіравання Backup as a Service і аварыйнага аднаўлення даных Disaster Recovery, якія дапамагаюць абараніць даныя ад страт і забяспечыць бесперабойную работу бізнесу. Рэсурсы размешчаныя ў надзейным ЦАД класа Tier3 з узроўнем даступнасці 99,95%. Сэрвіс дае 14-дзённы бясплатны тэставы перыяд і кансультацыі спецыялістаў. Таксама з ужываннем cloud-рашэнняў кліенты могуць аб'яднаць офісы, філіялы і дата-цэнтры ў адзіную сетку па тэхналогіі SD-WAN. 

Штогод МТС Cloud праходзіць сертыфікацыю згодна са стандартам бяспекі картачных даных PCI DSS. Адпаведнасць яму пацвярджае, што платформы віртуалізацыі бяспечныя для разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картаў.


Папярэдняя навіна

Наступная навіна