Страсці пад пякучым сонцам! Натхняльныя летнія гісторыі ў МТС ТБ па падпісцы PREMIER | Навіны МТС
Усе навiны

Страсці пад пякучым сонцам! Натхняльныя летнія гісторыі ў МТС ТБ па падпісцы PREMIER

Сабралі для вас цёплыя, па-летняму аптымістычныя праекты ў сэрвісе МТС ТБ, якія з першых хвілін прагляду паднімаюць настрой і зараджаюць бадзёрасцю да самай восені. Глядзіце ўсе прапанаваныя гісторыі па падпісцы PREMIER у МТС ТБ.

«Мір! Сяброўства! Жвачка!»

Маладзёжны серыял для тых, хто вырас у 90-я.

Якімі былі падлеткі ў апошняе дзесяцігоддзе 20 стагоддзя. Як праводзілі летнія каникулы, прызнаваліся ў каханні і дарылі падарункі — серыял раскрывае ўсе дэталі і апускае ў свет Бубль-гума і джынсаў-варонак. Глядзіце адразу 2 сезоны запар.


«Жукі»

Серыял пра маладых праграмістаў, якія пераехалі ў вёску.

Яны не толькі распрацоўваюць праграму, але і ўлюбляюцца, размаўляюць з мясцовымі жыхарамі, а яшчэ ўвязваюцца ў правінцыяльныя авантуры. З кожным сезонам іх сацыяльныя (і не толькі) эксперыменты ўсё цікавейшыя і смяшнейшыя.


«Адпачынак»

Камедыйны серыял з зоркамі «ТНТ».

Сям'я паўночнікаў прыязджае на адпачынак у госці да сям'і паўднёўцаў. Дэміс Калібідзіс, Павел Майкоў, Арарат Кешчан і Таццяна Догілева ў вясёлай сямейнай гісторыі аднаго лета.


«Нефутбол»

Любоў Аксёнава ў жаночай камедыі пра футбол.

А сапраўды футбол - не жаночая справа? Жаночая зборная з сябровак дзяцінства спрабуе даказаць адваротнае. Каб заваяваць перамогу ім давядзецца адправіць на лаўку запасных няўпэўненасць у сабе, лішнюю вагу і праблемы на асабістым фронце. У ролі трэнера — зорка «Горка» і «Джэтлага» Ягор Карашкоў.


«Ізі катка»

Першы камедыйны серыял пра кіберспорт.

Начаваць у камп’ютарным клубе, суткамі трэніравацца і рыхтавацца да турніру па гульні Warface. Хлопцы і дзяўчаты сабраліся вельмі розныя і ў кожнага з іх свае прычыны для ўдзелу ў спаборніцтвах. Галоўная гераіня Акіра збірае сваю каманду, каб перамагчы.


«Каханне ў гарачыя тыдні»

Зоркі Comedy Сlub у ролі адпачывальнікаў.

Тры пары паехалі ў адпачынак, каб пазнаць адзін аднаго нанова. Ці змогуць яны перажыць крызіс і сапраўды адпачыць? Іх чакаюць прыгоды, нечаканыя сюрпрызы, сваркі і, вядома ж, прымірэнні.


«Толя Робат»

Серыял ад рэжысёра фільмаў «Я худнею» і «Пара з будучыні».

Добры правінцыяльны хлопец з біянічнымі пратэзамі гатовы дапамагаць усім нават нягледзячы на ​​тое, што часам яму самому патрэбна падтрымка.


PREMIER - гэта анлайн-кінатэатр, дзе вас чакае вялікая калекцыя эксклюзіўнага кантэнту ўласнай вытворчасці, а таксама гучныя прэм'еры і хіты забаўляльных тэлеканалаў.

Аформіць пасутачную падпіску на PREMIER карыстальнікі сэрвісу МТС ТБ могуць, даслаўшы USSD-запыт *822#, а 30-дзённую - праз *865#. Кошт падпіскі на анлайн-кінатэатр у рамках сэрвісу МТС ТБ складае 0,40 рубля ў суткі або 7,90 рубля за 30 дзён. На працягу першых 7 дзён з моманту падключэння сэрвіс даецца бясплатна.


Папярэдняя навіна

Наступная навіна