Усе навiны

Са старонак - на вялікія экраны. МТС Кнігі прапануе прачытаць бэстсэлеры, сюжэты якіх ляглі ў аснову кінасцэнарыяў

Часта бывае такое: спачатку глядзіш захапляльны фільм, а потым даведваешся, што зняты ён паводле вядомай кнігі. У гэтым выпадку прачытаць яе трэба, каб параўнаць, ці так рэжысёр перадаў характары літаратурных герояў на экране. Не прымяншаючы заслуг галоўнага з мастацтваў, прапануем падборку 12 бэстсэлераў, якія сталі ў розны час натхненнем для кінасцэнарыяў. Усе яны даступныя ў мабільнай бібліятэцы МТС Кнігі.

«Дрэмлівы дэман Дэкстэра», Джэфры Ліндсэй

Пра что: абаяльны і скурпулёзны судмедэксперт Дэкстар Морган днём працуе ў паліцэйскім участку, а ў вольны ад працы час забівае людзей. Але толькі тых, каго лічыць дрэннымі.

Экранізацыя: сюжэт кнігі лёг у аснову культавага серыяла «Дэкстар», які цягнуўся 8 сезонаў, а затым у 2020 годзе вярнуўся яшчэ і міні-серыялам. Выканаўца галоўнай ролі Майкл Сі Хол за акцёрскую ігру ў праекце атрымаў «Залаты глобус».


«Што грызе Гілберта Грэйпа?», Пітэр Хеджэс

Пра что: малады хлопец жыве ў маленькім амерыканскім мястэчку, працуе прадаўцом у прадуктовай краме і марыць куды-небудзь з'ехаць, але ёсць акалічнасці, якія не адпускаюць. Аднойчы ў жыццё Гілберта ўварвецца загадкавая прыгажуня і пераверне яго свет з ног на галаву.

Экранізацыя: аднайменны фільм 1993 года з Джоні Дэпам і Леанарда Ды Капрыа, які за ролю ў гэтым кінапраекце ўпершыню быў вылучаны на прэмію «Оскар».


«Маленькія жанчыны», Луіза Мэй Олкат

Пра что: гісторыя сямейства Марч і чатырох дружных, але непадобных адна на адну сясцёр. Дзяўчыны сталеюць, спазнаюць свет, улюбляюцца… Дзеянне адбываецца ў Амерыцы XIX стагоддзя.

Экранізацыі: іх шмат, у тым ліку фільмы, серыялы і нават анімэ. Апошні раз раман перанесены на вялікія экраны ў 2019 годзе ў фармаце поўнага метра, які атрымаў 6 оскараўскіх намінацый і пераможную статуэтку за лепшыя касцюмы.


«Марцін Ідэн», Джэк Лондан

Пра што: Марцін Ідэн - просты рабочы хлопец. Аднойчы ён ставіць мэту і дзякуючы ўласнай методыцы дабіваецца поспеху. Але ці дапамогуць грошы і слава ўжо паспяховаму пісьменніку стаць шчаслівым?

Экранізацыя: італьянска-французскі фільм 2019 года рэжысёра П'етра Марчэла - крайняя, але, магчыма, не апошняя экранізацыя гэтага сюжэта.


«Куды ты знікла, Бернадэт?», Марыя Сэмпл

Пра что: Бернадэт Фокс раскідваецца грашамі і ні ў чым сабе не адмаўляе. Пры гэтым, ніколі не здымае цёмных акуляраў, баіцца адкрытых прастораў і ходзіць да псіхааналітыка. Аднойчы яна нечакана знікае...

Экранізацыя: камедыйна-драматычны фільм 2019 года ад знакамітага рэжысёра Рычарда Лінклейтара з Кейт Бланшэт у галоўнай ролі.


«Клуб аматараў кніг і пірагоў з бульбяных ачысткаў», Мэры Шэфер, Эні Бэроўз

Пра что: маладая пісьменніца Джуліет вядзе перапіску са свінаводамі вострава Гернсі. Яны расказваюць, як арганізавалі кніжны клуб, які стаў прыкрыццём для забароненых сустрэч падчас нямецкай акупацыі.

Экранізацыя: фільм 2018 года ад рэжысёра Майка Ньюэла.


«Смяротная белізна», Роберт Гэлбрэйт (псеўданім Джоан Роўлінг)

Пра что: апошні экранізаваны раман вядомай брытанскай пісьменніцы з серыі дэтэктываў пра прыватнага сышчыка Кармарана Страйка. Галоўны герой расследуе забойства міністра культуры і адначасна разбіраецца з дзіўнымі выхадкамі свайго новага калегі, псіхічна нестабільнага Білі Найта.

Экранізацыя: чацвёрты сезон серыяла «Страйк», які выйшаў у эфір у 2020 годзе.


«Патрык Мелроўз», Эдвард Сэнт-Обін

Пра што: малады арыстакрат спрабуе выкараніць наступствы дзіцячай траўмы, прадзіраючыся праз наркаманію і алкагалізм. А прычына яго праблем - гвалт з боку бацькі і абыякавасць маці-алкагалічкі.

Экранізацыя: брытанскі міні-серыял 2018 года з Бенедыктам Камбербэтчам у галоўнай ролі.


«Цяжка быць Богам», Аркадзь Стругацкі, Барыс Стругацкі

Пра что: зямлянін Антон у ролі высакароднага двараніна жыве на планеце, пагружанай у Сярэднявечча. Ён здольны весці за сабой тысячы людзей і руйнаваць цэлыя дзяржавы, але яму нельга кардынальна ўмешвацца ў зямныя падзеі. І гэта прыводзіць яго ў засмучэнне…

Экранізацыі: два поўнаметражныя фільмы 1989 і 2013 гадоў. Апошняя экранізацыя - ад рэжысёра Аляксея Германа-старэйшага.


«Вострыя прадметы», Гіліян Флін

Пра что: амбіцыйная рэпарцёр Каміла Паркер вядзе журналісцкае расследаванне ў правінцыйным мястэчку, дзе ахвярай маньяка сталі маленькія дзяўчынкі. Паступова ўзмацняецца страх і расце напружанне…

Экранізацыя: амерыканскі міні-серыял 2018 года з Эмі Адамс у галоўнай ролі.


«Сняданак у Ціфані», Трумэн Капотэ

Пра что: эксцэнтрычная і наіўная дзяўчына Холі Галайтлі наведвае свецкія раўты ў пошуках паспяховых мужчын. Сваімі гісторыямі і адкрытымі меркаваннямі пра Нью-Йорк яна дзеліцца з безыменным апавядальнікам.

Экранізацыя: культавая рамантычная камедыя 1961 года з Одры Хепберн і Джорджам Пепардам.


«Дом дзіўных дзяцей», Рэнсам Рыггз

Пра што: 16-гадовы Джейкоб прывык да дзіўных апавяданняў свайго дзеда пра прытулак для дзіўных дзяцей, у якім жылі пачвары, нябачны хлопчык і лятаючая дзяўчынка. Але аднойчы ён сутыкнуўся з героямі гэтых гісторый наяве…

Экранізацыя: фільм Ціма Бертана «Дом дзіўных дзяцей міс Пярэгрын», які выйшаў у 2016 годзе.


МТС Кнігі - гэта электронная бібліятэка, у якой сабрана больш за 1,5 млн электронных і аўдыёкніг на 16 мовах. Мабільны трафік у сетцы МТС не тарыфікуецца. Чытаць і слухаць кнігі можна анлайн і афлайн.

Атрымаць доступ да бібліятэкі можна, набраўшы USSD *704#, на сайце book.mts.by або праз Bookmate. Кошт падпіскі складае 0,35 рубля за суткі. Пры першым падключэнні на працягу 3 дзён сэрвіс даецца бясплатна.


Папярэдняя навіна

Наступная навіна