МТС ТБ прадстаўляе: навінкі месяца ў падпісцы PREMIER | Навіны МТС
Усе навiны

МТС ТБ прадстаўляе: навінкі месяца ў падпісцы PREMIER

Загадкавыя трылеры, смешныя камедыі, сямейныя гісторыі і серыялы пра дэтэктываў і прадпрымальнікаў. Кожны глядач знойдзе тое, што яму па душы ў анлайн-кінатэатры PREMIER, прадстаўленым у МТС ТБ.

«Дэтэктыўнае агенцтва Мухіча»

Следчы з «Паліцэйскі з Рублёўкі» вяртаецца.

Цяпер ён не проста сышчык, а ўладальнік агенцтва імя сябе. Пацешныя сітуацыі па раскрыцці самых складаных спраў у новым камедыйным серыяле.


«Без правілаў»

Лізавета Баярская ў ролі прынцыповай бізнесвумен.

Уласніца аўтапаркаў, якая заўсёды дзейнічае ў рамках закона, купляе зямлю закінутага піянерскага лагера. Серыял пра выпадковую пакупку, якая перавярнула жыццё. У ролі разбуральніка - Гоша Куцэнка.


«Прыплылі»

Летняя камедыя пра адпачынак.

Яркае марское рандэву на яхце з Уладзімірам Яглычам. Смешная, авантурная гісторыя пра планы бацькі і сына, якім не наканавана спраўдзіцца.


«Бацькі строгага рэжыму»

Аліса Фрэйндліх у ролі маці мэра.

Чыноўнік трапляе ў турму да ўласных бацькоў. Адвучыць яго браць хабар і хаміць - іх новая задача на старасці гадоў. Ці ўвянчаецца яна поспехам?


«Акула»

Крымінальны трылер з Яўгенам Дзятлавым.

Лепшы аператыўнік горада - прыклад для пераймання маладым калегам. Хто хаваецца за абалонкай ідэальнага супрацоўніка? Серыял з нечаканымі паваротамі і прызнаннямі.


«Мак’юментары»

Камедыйны серыял пра шлях да папулярнасці.

Галоўная гераіня з дзяцінства марыла пра прызнанне, але сур'ёзных роляў ёй не прапануюць. Як дабрацца да «Оскара» нерэалізаванаму таленту?


«ЮЗЗЗ»

Просты хлопец у цэнтры бандыцкіх разборак.

Раў улюбляецца ў пляменніцу крымінальнага аўтарытэта і пачынае гуляць у небяспечную гульню разам з новымі сябрамі. Глядзіце адразу ўсе серыі 1 сезона.


«Воўк»

Псіхалагічная драма з Лілі-Роўз Дэп.

Дачка знакамітага Джэка-Вераб'я ў ролі Дзікай Кошкі ратуе галоўнага героя, пасаджанага ў спецыялізаваную клініку з рэдкім ментальным захворваннем. Загадкавы трылер пра каханне ў незвычайных абставінах.


PREMIER - гэта анлайн-кінатэатр, дзе вас чакае вялікая калекцыя эксклюзіўнага кантэнту ўласнай вытворчасці, а таксама гучныя прэм'еры і хіты забаўляльных тэлеканалаў.

Аформіць пасутачную падпіску на PREMIER карыстальнікі сэрвісу МТС ТБ могуць, адправіўшы USSD-запыт *822#, а 30-дзённую - праз *865#. Кошт падпіскі на анлайн-кінатэатр у рамках сэрвісу МТС ТБ складае 0,40 рубля ў суткі або 7,90 рубля за 30 дзён. На працягу першых 7 дзён з моманту падключэння сэрвіс даецца бясплатна.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна