Усе навiны

Князі, якія звязалі свой лёс са Шчучыншчынай. Новы падкаст МТС і 34mag — пра князеў Друцкіх-Любецкіх

У iнтэрнэт-часопiсе 34mag пры падтрымцы МТС выйшаў новы падкаст пра шляхецкія беларускія роды. Гэтым разам аповед прысвечаны князям Друцкім-Любецкім. Чым яны паспелі праславіцца і якую спадчыну пасля сябе пакінулі? Адказы — у чарговым выпуску, які можна паслухаць і спампаваць на беларускай і рускай мовах.

князi Друцкія-Любецкія

У цэнтры ўвагі восьмага падкасту — князі Друцкія-Любецкія. Самым знакамітым прадстаўніком гэтай старажытнай дынастыі быў Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі, якi ў 1821 годзе заняў пасаду міністра фінансаў Каралеўства Польскага. Найбольш амбіцыйным яго міністэрскім праектам стаў канал, што злучае басейны Віслы і Нёмана — зараз больш вядомы нам пад назвай Аўгустоўскага.

Род Друцкіх-Любецкіх паходзіць з горада Друцка. Але іх спадчына, якую можна ўбачыць сёння, больш цесна звязана са Шчучыншчынай, куды ў XIX стагоддзі яны перанеслі сваё фамільнае гняздо.

Менавіта ў Шчучыне князі фiнансавалi ўзвядзенне каменнага касцёла пры кляштары манахаў-пiяраў (у гонар Святой Тэрэзы Авільскай) і праваслаўнай царквы імя Святога Арханёла Міхаіла.

Паслухаць альбо спампаваць падкаст пра князёў Друцкіх-Любецкіх на беларускай ці рускай мовах можна на сайтах 34travel.me і 34mag.net, а таксама на платформах Apple Podcasts, Spotify, Castbox, Soundcloud, Google Podcasts і Яндекс.Музыка. Папярэднія выпускі праекта былі прысвечаны Радзівілам, Сапегам, Агінскім, Тызенгаўзам, Пуслоўскім, Тышкевічам і Храптовічам.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна