Усе навiны

Аб'ектнае захоўванне вялікіх даных з гібкім маштабаваннем сумяшчальнае з Amazon S3. Расказваем пра папулярны сэрвіс МТС Cloud

МТС Cloud прапануе бізнесу скарыстаць паслугу захоўвання даных у Аб’ектным сховішчы S3. Сэрвіс прызначаны для захоўвання неабмежаванай колькасці інфармацыі любога фармату з забеспячэннем высокага ўзроўню надзейнасці і даступнасці. Аплата за карыстанне сховішчам спаганяецца толькі за фактычна выкарыстаныя рэсурсы.

МТС Cloud

Аб'ектнае сховішча S3 — гэта інавацыйны спосаб захоўвання даных, які грунтуецца не на іерархіі папак, а на размяшчэнні файлаў у адмысловай прасторы ў выглядзе асобных аб’ектаў, дзе кожнаму прысвоены ўнікальны адрас. У Аб’ектнае сховішча можна змясціць любы кантэнт: аўдыё-і відэафайлы, дакументы і сайты, фрагменты кода і бэкапы. Гэты спосаб дазваляе хутка маштабавацца і аператыўна даваць доступ да даных любой колькасці карыстальнікаў.

Паслуга арыентаваная на малыя, сярэднія і вялікія прадпрыемствы, якія працуюць з вялікімі аб'ёмамі даных. Напрыклад, воблачнае Аб'ектнае сховішча S3 можа быць карыснае распрацоўнікам праграмнага забеспячэння, вэб-дызайнерам, а таксама арганізацыям, якія займаюцца стварэннем і даваннем мультымедыйнага кантэнту.

Сэрвіс забяспечвае надзейнае захоўванне і высокую скорасць доступу да даных. Кожны аб’ект можа змяшчаць розныя ідэнтыфікатары, якія найбольш падрабязна яго характарызуюць. Гэта дазваляе хутчэй знаходзіць аб’екты, а таксама змяняць і вяртаць папярэднюю версію файлаў. Узаемадзейнічаць з S3-сховішчам можна праз спецыяльныя браўзеры або непасрэдна праз API іншых праграм і сэрвісаў. У прыватнасці, воблачнае Аб’ектнае сховішча ад МТС Cloud цалкам сумяшчальнае з API Amazon S3.

Даныя перадаюцца на прылады карыстальнікаў праз абаронены канал. Для гэтага рэалізаваны ўбудаваныя інструменты бясшвоўнай міграцыі. Сэрвіс атрымаў зручны вэб-інтэрфейс для работы з аб’ектамі і настройкамі сховішча. Ён дазваляе ажыццяўляць загрузку і выгрузку аб’ектаў, наладжваць правы доступу, рабіць лагіраванне падзей і кіраваць ключамі доступу.

Укараненнем і суправаджэннем работы з воблачным Аб’ектным сховішчам S3 займаюцца спецыялісты МТС Cloud. Аплата за карыстанне S3-сховішчам спаганяецца згодна з прынцыпам PAYG - толькі за выкарыстаныя рэсурсы. Рэалізаваная пагадзінная тарыфікацыя, якая складаецца з памінутнай, што дае магчымасць скараціць выдаткі на захоўванне даных і знізіць нагрузку на існуючыя магутнасці.

Падрабязней пра Аб’ектнае сховішча S3 —тут. Інфармацыю пра ўсе прадукты МТС Cloud можна знайсці тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна