МТС «прапампаваў» мабільны інтэрнэт у 14,5 тысячах населеных пунктах | Навіны МТС
Усе навiны

МТС «прапампаваў» мабільны інтэрнэт у 14,5 тысячах населеных пунктах

МТС працягвае пашыраць зону пакрыцця і павялічваць ёмістасць сеткі 4G у Беларусі. За 3 месяцы былі запушчаныя больш за 100 новых базавых станцый LTE ва ўсіх абласцях краіны. Такім чынам, тэрыторыя 14,5 тыс. населеных пунктаў стала забяспечаная ўстойлівай сувяззю чацвёртага пакалення.

4G у Беларусі

Работы праводзіліся пераважна ў лакацыях, дзе назіралася павышанае спажыванне трафіка. Усяго з ліпеня па верасень МТС устанавіў 60 новых базавых станцый, якія працуюць у дыяпазоне LTE-1800 і 45 базавых станцый — у дыяпазоне LTE-800, якія ахапілі больш за 70 населеных пунктаў.

Так, у Віцебскай вобласці 4G «прапампавалі» ў Віцебску, Наваполацку і Оршы. На Гомельшчыне палепшылася якасць пакрыцця ў Рэчыцы, Брагіне, Ветцы, Карме, Чачэрску, Жлобіне, Рагачове і ў абласным цэнтры. У Гродзенскім рэгіёне скорасць доступу ў інтэрнэт была павялічаная ў Слоніме, а на Магілёўшчыне — у Бабруйску.

Асаблівую ўвагу ўдзялілі Мінскай і Брэсцкай абласцям. Толькі на Міншчыне ўключылі 44 базавыя станцыі, якія паскорылі мабільны інтэрнет у сталіцы і прыгарадах, Салігорску, Заслаўі і Барысаве. На тэрыторыі Мінска таксама запусцілі 6 новых сектараў базавых станцый у дыяпазоне LTE-2600.

А на Брэстчыне працягвалася шырокамаштабнае павелічэнне плошчы пакрыцця сеткі 4G з дапамогай нізкачастотнага дыяпазону 800 Мгц. У гэтым рэгіёне пачалі дзейнічаць 20 базавых станцый LTE-800, якія ахапілі шэраг населеных пунктаў у Бярозаўскім, Баранавіцкім, Пружанскім, Камянецкім, Лунінецкім, Пінскім, Жабінкаўскім, Столінскім, Івацэвіцкім і Ганцавіцкім раёнах. Найбольш буйныя з іх: горад Косава Івацэвіцкага раёна, пасёлкі Дружны і Аснежыцы Пінскага раёна, вёскі Ракітна і Чырвоная Воля Лунінецкага раёна, а таксама аграгарадок Хатынічы Ганцавіцкага раёна.

Каб паскорыць мабільны інтэрнэт, выкарыстоўваліся адразу тры частотныя дыяпазоны — 2600, 1800 і 800 Мгц. Нізкачастотныя дыяпазоны дазваляюць ахопліваць вялікія плошчы, таму яны часцей за ўсё ўжываюцца ў сельскай мясцовасці. А высокія частоты маюць лепшую прапускную здольнасць, што робіць іх папулярнейшымі ў гарадах і іншых населеных пунктах са шчыльнай забудовай.

Паляпшэнне якасці мабільнай сувязі ў Беларусі МТС здзяйсняе пры падтрымцы інфраструктурнага партнёра beCloud. Усе базавыя станцыі ўстанаўліваюцца з улікам санітарных нормаў і павышаных патрабаванняў да бяспекі.

Праверыць, ці падтрымлівае смартфон сувязь LTE, можна з дапамогай USSD*464#. У адказ на запыт прыйдзе паведамленне пра стан прылады.

Каб скарыстаць сетку 4G, неабходна таксама, каб былі наладжаныя правільныя параметры. Для смартфонаў на iOS: настройкі — сотавая сувязь — параметры даных — голас і даныя — LTE. Для прылад на Android правільны маршрут выглядае так: настройкі — мабільная сетка — мабільная перадача даных — спрыяльны рэжым сеткі — 4G/3G/2G.

Пасля змянення настроек трэба перазагрузіць тэлефон, пасля чаго ён аўтаматычна падключыцца да 4G-сеткі.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна