МТС Music склаў чарт папулярных трэкаў у беларусаў | Навіны МТС
Усе навiны

МТС Music склаў чарт папулярных трэкаў у беларусаў

Стрымінгавы сэрвіс МТС Music вывучыў музычныя перавагі беларусаў і склаў топ 10 песень, якія найчасцей слухалі беларусы ў лістападзе. Заадно высветліў, якія хіты сталі фаварытамі ў розных абласцях краіны.

МТС Music склаў чарт папулярных трэкаў у беларусаў

Топ 10 МТС Music па краіне выглядае так:

  1.    «Па барах» , Anna Asti

  2.    «Патэлефануй», DJ Smash & Nivesta

  3.    «Плакаў Галівуд», Люся Чабоціна

  4.    «Стрэлы», Markul

  5.    «Уначы на кухні», Anna Asti

  6.    «Ніяк», Jony

  7.    In The End - Linkin Park

  8.    «Як ты там», Kamazz

9.    Polidicks - Azizi Gibson

10. «Няма куды бегчы», NЮ

У абласцях рэйтынг кампазіцый крыху адрозніваецца. У Мінскім і Брэсцкім рэгіёнах песня «Па барах» Anna Asti таксама з’яўляецца самай папулярнай. У Гродзенскай вобласці хіт-парад узначальвае трэк «Патэлефануй» дуэта DJ Smash & Nivesta. На Гомельшчыне найчасцей слухаюць «Стрэлы» з удзелам хіп-хоп музыкі Markul. У Віцебскай вобласці папулярнасцю карыстаецца яшчэ адзін сінгл Anna Asti — «Уначы на кухні». А вось карыстальнікі сэрвісу МТС Music Магілёўскай вобласці аддаюць перавагу песні Hot спявачкі Liili.

МТС Music — гэта мабільная праграма, якая адкрывае доступ да больш за 50 мільёнаў песняў, музычных кампазіцый і падкастаў. Увесь кантэнт можна слухаць анлайн і афлайн, а найбольш упадабаныя трэкі — аб’ядноўваць у плэйлісты. Мабільны трафік у МТС Music бясплатны.

Аформіць падпіску можна ў праграмах МТС Music або «Мой МТС», на сайце music.mts.by або з дапамогай USSD-запыту *717#. Пры першым афармленні падпіскі карыстацца паслугай можна 30 дзён бясплатна. Спампаваць праграму ўладальнікам смартфонаў на базе Android можна тут, для iOS — тут.

Больш падрабязна пра сэрвіс МТС Music глядзіце тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна