МТС прыняў удзел у адкрытай дыскусіі падлеткаў і прадстаўнікоў бізнесу Беларусі | Навіны МТС
Усе навiны

МТС прыняў удзел у адкрытай дыскусіі падлеткаў і прадстаўнікоў бізнесу Беларусі

Прадстаўнікі МТС прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу Кансультатыўнага савета падлеткаў Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) і бізнес-супольнасці Беларусі. Сустрэча прайшла ў афлайн-фармаце і была прымеркаваная да Сусветнага дня дзіцяці. Маладыя людзі падзяліліся сваім бачаннем бізнесу, ідэальнага работадаўцы і прааналізавалі даступныя людзям з інваліднасцю сэрвісы і прадукты.

МТС прыняў удзел у адкрытай дыскусіі падлеткаў і прадстаўнікоў бізнесу Беларусі

У сустрэчы з Кансультатыўным саветам падлеткаў ЮНІСЭФ і «Беларускай асацыяцыяй дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» прынялі ўдзел прадстаўнікі 4-х кампаній — МТС, Kaspersky, DoubleTree by Hilton Minsk, Прыёрбанк. На ёй бізнесмены дзяліліся ўласным вопытам карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.

Так, у час размовы з Генеральным дырэктарам кампаніі МТС дзеці даведаліся пра падрабязнасці стварэння і рэалізацыі сумеснага праекта МТС і Дзіцячага фонду ААН (Юнісеф) #ІнтэрнэтБезБулінга, які накіраваны на прафілактыку цкавання дзяцей і падлеткаў у інтэрнэце.

«МТС і Дзіцячы Фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі звязваюць даўнія партнёрскія адносіны. Пяты год мы рэалізуем сумесныя праекты ў сферы павышэння лічбавай пісьменнасці дзяцей, бяспекі ў кіберпрасторы і эфектыўнага выкарыстання тэхналогій у адукацыйных мэтах. МТС як пастаўшчык тэхналогій імкнецца развіваць і падтрымліваць ініцыятывы па стварэнні бяспечнага лічбавага асяроддзя для падлеткаў і дзяцей, бо малодшае пакаленне даўно стала часткай інтэрнэт-супольнасці і актыўна карыстаецца гаджэтамі. І задача сацыяльна адказнага брэнда — садзейнічаць фарміраванню бяспечнага анлайн-асяроддзя з дапамогай тэхналагічных рашэнняў і розных сацыяльных праектаў. Супрацоўніцтва з міжнародным фондам ЮНІСЕФ, прызнаным экспертам у рабоце з дзецьмі і падлеткамі, дапамагае рабіць па-сапраўднаму значныя праекты і дасягаць высокіх вынікаў», — расказаў Генеральны дырэктар МТС Уладзіслаў Андрэйчанка.

«Мы жадаем наладзіць дыялог паміж маладымі людзьмі і бізнесам, каб прадстаўнікі бізнесу пачулі, што хвалюе дзяцей і ўлічвалі гэта ў сваёй дзейнасці. Асабліва важна, каб бізнес ведаў і разумеў праблемы самых уразлівых дзяцей, дзяцей з інваліднасцю, дзяцей, якія засталіся без мамы і таты, дзяцей-бежанцаў», — адзначыў Прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі Рустам Хайдараў.

Кансультатыўны савет падлеткаў ЮНІСЕФ створаны для таго, каб маладыя людзі маглі абмяркоўваць пытанні і даносіць сваё меркаванне ў распрацоўцы рашэнняў па такіх пытаннях, як адукацыя, экалогія, псіхічнае здароўе і нават вядзенне бізнесу.

Пасля сустрэчы ЮНІСЕФ прааналізуе ўсе прапановы прадстаўнікоў маладога пакалення і, магчыма, некаторыя з іх будуць ажыццёўленыя на практыцы.

У рамках сумеснага праекта МТС і Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі #ІнтэрнэтБезБулінга былі створаныя спецыяльныя навучальныя ролікі i тэст-трэнажоры, прасоўваліся інструменты дапамогі ў сітуацыі цкавання: гарачая тэлефонная лінія для дзяцей і падлеткаў і анлайн-кансультаванне псіхолагамі на сайце kids.pomogut .by. Акрамя таго, была арганізаваная фандрайзінгавая кампанія - сабраныя сродкі ЮНІСЕФ накіроўвае на навучанне спецыялістаў, якія працуюць з пацярпелымі ад кібербулінга.

МТС прыняў удзел у адкрытай дыскусіі падлеткаў і прадстаўнікоў бізнесу Беларусі
МТС прыняў удзел у адкрытай дыскусіі падлеткаў і прадстаўнікоў бізнесу Беларусі
МТС прыняў удзел у адкрытай дыскусіі падлеткаў і прадстаўнікоў бізнесу Беларусі
МТС прыняў удзел у адкрытай дыскусіі падлеткаў і прадстаўнікоў бізнесу Беларусі

Папярэдняя навіна

Наступная навіна