Усе навiны

МТС прапануе стварыць лічбавую «Гірлянду дабра» і выйграць адзін з 20 флагманскіх смартфонаў

МТС з нагоды свята разыграе флагманскія смартфоны: стаць уладальнікамі аднаго з 20 сучасных гаджэтаў можа любы абанент нашай кампаніі, не набываючы дадатковых паслуг, а проста прыняўшы ўдзел у рэкламнай гульні «Гірлянда дабра».

МТС прапануе стварыць лічбавую «Гірлянду дабра» і выйграць адзін з 20 флагманскіх смартфонаў

Для гэтага абаненты МТС, якія не маюць блакіроўкі нумара або запазычанасці па аплаце паслуг, павінны ў перыяд з 20 снежня гэтага года па 8 студзеня 2023 года пакінуць заяўку на святочным сайце https://2023.mts.by/.

Спачатку ўдзельнікам прапануюць далучыцца да стварэння вялікай навагодняй digital-гірлянды. Гэтая актыўнасць - неабавязковая ўмова розыгрышу, яна закліканая падняць святочны настрой. Кожнае звяно гірлянды будзе сімвалізаваць добрую справу, якую хочацца здзейсніць у 2023 годзе, а яе агульная даўжыня прадэманструе імкненне абанентаў МТС да добрых учынкаў.

Шанец атрымаць Samsung Galaxy S22 Ultra будзе ў тых, хто пройдзе рэгістрацыю з вызначэннем дадзеных, у тым ліку нумара тэлефона і адраса электроннай пошты, і пагадзіцца з правіламі правядзення рэкламнай гульні. Нічога больш ад удзельнікаў не трэба.

Прыняць удзел у рэкламнай гульні могуць фізічныя асобы, аднаму абаненту можна рэгістравацца на сайце столькі разоў, колькі ў яго ёсць дзеючых нумароў.

Рэгістрацыя будзе адкрытая да поўначы 8 студзеня 2023 года. А розыгрыш прызоў правядуць адкрыта 13 студзеня 2023 года ў 14.00. Імёны шчасліўчыкаў вызначаць выпадковым чынам з дапамогай лататрона ў прысутнасці ўсіх жадаючых

Тэрмін правядзення рэкламнай гульні з 20 снежня 2022 года да 24 лютага 2023 года. Арганізатар - ТАА «Брэнд-Мэйд», УНП 190638310.

Інфармацыя пра рэкламную гульню «Гірлянда дабра» - на сайце https://2023.mts.by/. Таксама падрабязнасці можна даведацца па тэлефоне гарачай лініі +375173887889 з 10.00 да 20.00 без выхадных. Правілы рэкламнай гульні — тут


Папярэдняя навіна

Наступная навіна