Пра змены у фінансавай сістэме МТС Грошы
МТС інфармуе, што з 29 снежня 2022 года ў сэрвісе МТС Грошы адбудуцца змены.
Зменяцца тарыфы камісійнага ўзнагароджання і ліміты фізічным асобам. З абноўленымі тарыфамі і лімітамі ААТ «Банк Дабрабыт» можна азнаёміцца тут.
МТС Грошы — гэта сэрвіс, фінансавая сістэма якога ператварае асабовы рахунак абанента ў аналаг банкаўскага, што дазваляе аплачваць тавары і паслугі з балансу мабільнага тэлефона (праз АРІП, рабіць p2p пераводы), страхаваць маёмасць, набываць авіябілеты, ажыццяўляць інвестыцыі. Акрамя таго, карыстальнікі фінансавай экасістэмы могуць карыстацца паслугай «МаніБокс» і здзяйсняць плацяжы з адтэрміноўкай аплаты, а таксама пры неабходнасці атрымаць банкаўскую плацежную картку «МТС Грошы» з прывязкай карт-рахунку да балансу мабільнага нумара.
Даведацца падрабязнасці, ўдакладніць наяўнасць ўпадабанай мадэлі і здзейсніць куплю вы можаце як у нашых салонах сувязі, так і ў інтэрнэт-краме, як online, так і па тэлефонах +375 (29) 545-00-00 або па кароткім нумары 210.