Усе навiны

Прыгоды і лёсавызначальныя сустрэчы: фільмы ў МТС ТБ дапамогуць прасякнуцца атмасферай Раства

Па традыцыі, калядныя выхадныя - гэта час для ўтульных сямейных вечароў. У сэрвісе МТС ТБ ёсць шмат кранальных фільмаў, якія дапамогуць паверыць у цуды. Яркія хвалюючыя кінагісторыі са шчаслівым фіналам глядзіце ў прамым эфіры і да 5 дзён у запісе ў спецыяльнай падборцы на галоўнай старонцы праграмы.

«Незвычайная гісторыя на Каляды» 

Незвычайная гісторыя на Каляды

Фільм пра тое, як бліскучая ідэя Чарльза Дзікенса зрабіла яго знакамітым і багатым. Чароўная, напоўненая цудамі і навагоднім настроем, але рэальная гісторыя.

24 снежня ў 20:30 і 25 снежня ў 10:20 на канале «Ілюзіён +»

«Адпачынак па абмене» 

Адпачынак па абмене

Самая рамантычная меладрама пра калядныя перамены, якія людзі ствараюць самі сабе. У галоўных ролях - Кейт Уінслет, Джуд Лоў, Кэмеран Дыяс і Джэк Блэк.

25 снежня ў 20:15 на канале ТВ3

«Заснежаныя Каляды» 

Заснежаныя Каляды

Няня адзначае свята разам са сваімі выхаванкамі. Утульная камедыя пра тое, як незвычайна і весела сустрэць Каляды, калі за акном не спыняецца снегапад.

24 снежня ў 12:40 і 20:40 на канале XXI TV

«Рэальнае каханне» 

Рэальнае каханне

Фільм пра каханне, якое кіруе светам, асабліва ў Каляды. Пачуццёвыя замалёўкі з жыцця закаханых з Х'ю Грантам, Кірай Найтлі і Колінам Фертам.

24 снежня ў 22:45 на канале ТВ3

«Інтуіцыя» 

Інтуіцыя

Выпадковая сустрэча на Каляды абавязкова зменіць усё. Культавая меладрама з Джонам Кьюсакам і Кейт Бекінсейл, якая не губляе сваёй чароўнасці больш за 20 гадоў.

25 снежня ў 21:35 на канале «Кінаспатканне» 

«Каляды ў Вашынгтоне»

Каляды ў Вашынгтоне 

Інтэр'ерны дызайнер Эмілі атрымлівае заказ - упрыгожыць пасольства ў Вашынгтоне да Калядаў. Яе прафесіяналізм ацэніць строгі дыпламат. Ці змогуць яны дамовіцца?

25 снежня ў 12:30 і 20:30 на канале XXI TV

«Мужчына ў маёй галаве»

Мужчына ў маёй галаве 

Дзяўчына страціла прытомнасць на катку. Ачуўшыся ў бальніцы, яна чуе мужчынскі голас у сваёй галаве. Незвычайнае пераднавагодняе знаёмства перарастае ў глыбокае пачуццё.

24 снежня ў 13:55 на канале «Рускі ілюзіён»

*****

Каб глядзець кіно, падключыце падпіску «МТС ТБ» за 0,54 руб/сут (*226#) або за 8,90 руб/мес (*636#).

МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, у якім налічваецца каля 120 тэлеканалаў і 4 анлайн-кінатэатры. Увесь кантэнт даступны для прагляду ў рэжыме рэальнага часу або ў запісе. У любы момант можна паставіць эфір на паўзу і скарыстаць функцыю перамоткі. Новым карыстальнікам на працягу першых 7 дзён з моманту падпіскі сэрвіс даецца бясплатна.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна