МТС на аснове звестак Big Data вывучыў мабільныя звычкі старэйшага пакалення беларусаў. Аказалася, што мужчыны ад 63 гадоў і жанчыны ад 58 гадоў актыўна вядуць старонкі ў Facebook, размаўляюць у Viber і карыстаюцца TikTok. А з пачатку года абаненты МТС гэтага ўзросту ў суме прагаварылі 4,5 млн мінут і спампавалі больш за 50 тыс. тэрабайтаў мабільнага інтэрнэту.
Згодна са статыстыкай, у беларускіх пенсіянераў сёлета прыкметна вырас попыт на мабільны інтэрнэт. У 2022 годзе яны спампавалі больш за 50 тыс. тэрабайтаў трафіку, а гэта амаль на 43% больш, чым у 2021-м годзе.
Беларускія пенсіянеры актыўна карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі, рэйтынг пляцовак выглядае так:
1. Facebook
2. ВКонтакте
3. Одноклассники
4. TikTok
5. Instagram
А самым запатрабаваным месенджарам з'яўляецца Viber. Далей ідуць Telegram і WhatsApp.
«Людзі старэйшага ўзросту сталі больш актыўна карыстацца смартфонамі і мабільным інтэрнэтам. Мы назіраем імклівы рост спажывання дата-трафіка сярод беларускіх пенсіянераў. Пра гэта гаворыць і колькасць жадаючых з усіх куткоў краіны далучыцца да нашай бясплатнай анлайн-школы #НавучыСваіхБлізкіх. далучыцца да нашай бясплатнай анлайн-школы #НавучыСваіхБлізкіх. Вывучыўшы асновы лічбавай пісьменнасці, людзі пенсіённага ўзросту могуць часцей падтрымліваць сувязь з блізкімі», — растлумачылі ў МТС.
У 2022 годзе пенсіянеры-абаненты МТС сталі праяўляць большую цікавасць да сучасных тэхналогій і больш актыўна пераходзіць на выкарыстанне смартфонаў. Такіх стала на 11 працэнтаў больш у параўнанні з 2021 годам. Пры гэтым сярод мабільных гаджэтаў фігуруюць смартфоны такіх брэндаў як Xiaomi лінейкі Redmi, а таксама Huawei, Honor і Samsung лінейкі Galaxy.
Што да мабільнай сувязі, галасавыя тэлефанаванні таксама не страчваюць сваёй актуальнасці. Усяго ў 2022 годзе абаненты старэйшага ўзросту правялі ў размовах амаль 4, 5 млн мінут. З іх палова (амаль 2,17 млн мінут) прыйшлася на ўваходныя тэлефанаванні, а другая (больш за 2,32 млн мінут) - на выходныя. У сярэднім адзін абанент выдаткаваў каля 1870 мінут на ўваходныя тэлефанаванні і каля 1990 мінут - на выходныя.