Ловіць і на дачы, і ў вёсцы! Мабільныя аператары МТС і А1 аб'ядналі намаганні, каб палепшыць якасць сувязі і інтэрнету ў аддаленых населеных пунктах Беларусі
Кампаніі МТС і А1 пашырылі пакрыццё сеткі і палепшылі якасць сувязі і перадачы даных у аддаленых населеных пунктах і цяжкадаступных месцах. Зроблена гэта з дапамогай RAN Sharing - тэхналогіі, якая дазваляе аператарам выкарыстоўваць сеткі адзін аднаго, каб даваць больш якасныя паслугі абанентам.
Ужо на стадыі тэсціравання RAN Sharing паказала эфектыўнасць. Паляпшэнне якасці галасавых тэлефанаванняў і мабільнага інтэрнэту ацэняць абаненты ва ўсіх рэгіёнах Беларусі: у прыватнасці, у Камянецкім, Хойніцкім, Мядзельскім, Астравецкім, Чавускім, Браслаўскім раёнах; у пасёлках, напрыклад, Балбасава Аршанскага раёна, Гарадзішча Баранавіцкага раёна, Ружаны Пружанскага раёна; у аддаленых вёсках, такіх як Дружылавічы, Вяляцічы, Мурашкі, Антонаўка; на тэрыторыях мемарыяльнага комплексу «Хатынь» і Палескага запаведніка, у многіх іншых населеных пунктах і нават у садовых таварыствах.
Праект па ўкараненні тэхналогіі RAN (Radio access network) Sharing МТС і А1 рэалізуюць разам. Ён прадугледжвае сумеснае выкарыстанне сетак радыёдоступу і інфраструктуры абодвума мабільнымі аператарамі. Кампаніі на парытэтнай аснове дамовіліся ўключыць кожная па 369 дадатковых сектараў базавых станцый, якія размяшчаюцца ў месцах, дзе раней мог назірацца няўстойлівы сігнал сувязі.
Так мабільныя аператары паляпшаюць якасць паслуг для сваіх абанентаў, не затрачваючы час і значныя сродкі на мадэрнізацыю ўласнай сеткі або будаўніцтва новых базавых станцый.
Тэсціраванне тэхналогіі ўпершыню праходзіць у дыяпазоне 900 Мгц, які выкарыстоўвае васці, а таксама ва ўмовах складанага ландшафту або пры наяўнасці аб'ектаў, якія перашкаджаюць пранікненню сігналу.
У поўным аб'ёме ў камерцыйную эксплуатацыю праект плануецца ўвесці ў першым квартале 2023 года.