Let It Snow! МТС Music падрыхтаваў плэйліст з папулярнымі навагоднімі песнямі | Навіны МТС
Усе навiны

Let It Snow! МТС Music падрыхтаваў плэйліст з папулярнымі навагоднімі песнямі

У праграме МТС Music з'явіўся «зімовы» плэйліст «Навагодні нон-стоп», які аб'ядноўвае больш за 50 песень з розных краін і эпох. Стварыце святочную атмасферу з дапамогай вялікай калекцыі музычных трэкаў агульнай працягласцю каля 3 гадзін.

У праграме МТС Music з'явіўся «зімовы» плэйліст

Сярод іх ёсць такія класічныя калядныя кампазіцыі, як Jingle Bell Rock Бобі Хелмса і Rockin' Around the Christmas Tree у выкананні Брэнды Лі. Знакамітая Let It Snow! прадстаўленая ў трох варыянтах: ад Фрэнка Сінатры, Дзіна Марціна і сучаснага выканаўца AMCHI. Гэта адна з самых вядомых калядных песень, якая налічвае дзясяткі кавер-версій.

У падборцы можна таксама пачуць папулярныя хіты 80-х — Last Christmas ад брытанскага дуэта Wham! і Happy New Year шведскага гурта ABBA. Вядома ж, у плэйліст увайшлі «Звенит январская вьюга» ў выкананні Ніны Бродскай і «Пять минут» з фільма «Карнавальная ноч».

Каб дабавіць упадабаны плэйліст у сваю калекцыю і атрымліваць хуткі доступ да яго трэкаў, дастаткова паставіць яму «лайк». Тады ён з'явіцца ва ўкладцы «Улюбёныя» раздзела «Плэйлісты». Карыстальнікі сэрвісу могуць складаць і ўласныя святочныя падборкі, адзначаючы любімыя трэкі. У гэтым выпадку яны будуць аўтаматычна дабаўляцца ў плэйліст «Мне падабаецца».

Стрымінгавы сэрвіс МТС Music адкрывае доступ да больш за 50 мільёнаў песень, музычных кампазіцый і падкастаў. Трэкі можна слухаць як анлайн, так і афлайн. Пры першым падключэнні сэрвіс даецца бясплатна: на працягу 30 дзён пры афармленні падпіскі на месяц і на 7 дзён, калі падпіска пасутачная. Далей кошт паслугі складзе 5,45 рубля ў месяц або 0,25 рубля за суткі.

Падрабязней пра сэрвіс МТС Music — тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна