Усе навiны

Дарыць радасць - лёгка! Супрацоўнікі МТС перадалі навагоднія падарункі дзецям у межах дабрачыннай кампаніі «Ёлка жаданняў»

МТС традыцыйна далучыўся да дабрачыннага праекта Беларускага Чырвонага Крыжа «Ёлка жаданняў». Супрацоўнікі кампаніі сабралі падарункі для дзяцей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі: дзяцей са шматдзетных, няпоўных і апякунскіх сем'яў, з інваліднасцю.

МТС традыцыйна далучыўся да дабрачыннага праекта Беларускага Чырвонага Крыжа «Ёлка жаданняў»

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў дзеці з усёй краіны перадавалі свае мары камандзе Беларускага Чырвонага Крыжа, і любы дарослы мог іх выканаць, паўдзельнічаўшы ў дабрачыннай кампаніі «Ёлка жаданняў».

Супрацоўнікі МТС сабралі 50 падарункаў (кнігі, цацкі, прысмакі, карысныя гаджэты, музычныя інструменты), далучыўшыся да добрай справы і самастойна, і аб'яднаўшыся цэлымі структурнымі падраздзяленнямі.

«Напярэдадні Новага года ўсе загадваюць жаданні і вераць, што яны спраўдзяцца. Каманда МТС не першы год далучаецца да дабрачыннай кампаніі «Ёлка жаданняў», каб 9-гадовы Кірыл, якога выхоўвае бабуля, катаўся на скейтбордзе, а 8-гадовы Данік ― на электрасамакаце, 5-гадовая Аліса з інваліднасцю магла карыстацца сапраўдным мікраскопам, 9-гадовая Насця ― назіраць за зоркамі праз тэлескоп. Супрацоўнікі нашай кампаніі не застаюцца абыякавымі і з радасцю дапамагаюць здзяйсняць дзіцячыя мары», ― адзначыла Алена Шаламіцкая, начальнік упраўлення па рабоце з персаналам МТС.

МТС традыцыйна далучыўся да дабрачыннага праекта Беларускага Чырвонага Крыжа «Ёлка жаданняў»

Усе падарункі МТС перадаў прадстаўнікам Беларускага Чырвонага Крыжа, якія даставяць іх асабіста кожнаму адрасату. «Ёлка жаданняў» - гэта штогадовая навагодняя дабрачынная кампанія для дзяцей, якая праходзіць па ўсёй краіне і ў 2023 годзе выканае мары 10 тысяч дзяцей.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна