Абвешчаны новы набор у анлайн-школу #НавучыСваіхБлізкіх. Асаблівая ўвага – бяспецы ў сетцы
МТС аб'яўляе пачатак набору новай групы ў анлайн-школу #НавучыСваіхБлізкіх. Праграма курса дапаможа людзям старэйшага пакалення асвоіць мабільныя гаджэты. Асаблівая ўвага будзе надавацца тэме анлайн-бяспекі - студэнты трэцяга ўзросту атрымаюць практычныя парады, як зберагчы сябе ад дзеянняў ашуканцаў у Сетцы.
На занятках анлайн-школы #НавучыСваіхБлізкіх людзі старэйшага пакалення вывучаць карысныя функцыі мабільных прылад. З дапамогай гаджэтаў яны навучацца шукаць неабходную інфармацыю праз пошукавыя сістэмы, набываць лекі па выгадных коштах, афармляць падпіску на выданні анлайн і многаму іншаму.
Акрамя таго, выкладчыкі анлайн-школы надаюць асаблівую ўвагу асноўным правілам абароны лічбавых даных і падрабязна раскажуць пра розныя хітрыкі, якія выкарыстоўваюць кібермахляры.
Курс разлічаны на 10 заняткаў, якія будуць праходзіць 2 разы на тыдзень па 1,5 гадзіны на платформе Zoom. Замацаваць навыкі і паўтарыць пройдзены матэрыял можна з дапамогай ю відэаўрокаў, распрацаваных спецыяльна для анлайн-заняткаў. Пасля праходжання анлайн-тэсту ўсе навучэнцы атрымаюць сертыфікат ад МТС.
Каб стаць слухачом анлайн-школы #НавучыСваіхБлізкіх, неабходна зарэгістравацца ў інтэрнэце або падысці ў любы салон сувязі МТС. Навучанне ў анлайн-школе #НавучыСваіхБлізкіх - бясплатнае.