Кульмінацыя рэкламнай гульні «Гірлянда дабра» ад МТС: сталі вядомыя імёны ўладальнікаў 20 флагманскіх смартфонаў
Больш за 37,5 тысячы чалавек прынялі ўдзел у рэкламнай гульні «Гірлянда дабра» ад МТС. Паводле вынікаў розыгрышу вызначыліся імёны 20 шчасліўчыкаў, кожнаму з каторых будзе ўручаны сучасны гаджэт – тэлефон Samsung Galaxy S22 Ultra.
Усім, хто ў перыяд з 20 снежня 2022 года да 8 студзеня 2023 года зарэгістраваўся на святочным сайце https://2023.mts.by/ і адпавядаў умовам рэкламнай гульні, быў прысвоены нумар удзельніка. 20 выйгрышных камбінацый выцягнуў вядучы розыгрышу выпадковым чынам з дапамогай лататрона. Прамая трансляцыя вялася ў афіцыйных акаўнтах кампаніі ў сацсетках і на YouTube.
Розыгрыш рэкламнай гульні прайшоў адкрыта ў прысутнасці членаў камісіі. Імёны ўладальнікаў тэлефонаў Samsung Galaxy S22 Ultra апублікаваны на сайце https://2023.mts.by/. Уручаць прызы пераможцам не пазней за 17 лютага 2023 года
Нагадаем, узяць удзел у рэкламнай гульні маглі ўсе жадаючыя абаненты МТС (фізічныя асобы), якія не маюць запазычанасцей па аплаце паслуг і блакіроўкі нумара. Аднаму абаненту можна было рэгістравацца столькі разоў, колькі дзеючых нумароў у яго ёсць.
Акрамя таго, абаненты МТС актыўна стваралі звёны лічбавай «Гірлянды дабра» на святочным сайце. Усяго віртуальныя абяцанні здзяйсняць добрыя справы ў 2023 годзе - «пакарміць птушак», «пасадзіць дрэва», «зрабіць сямейны альбом», «паўдзельнічаць у дабрачыннасці» - далі амаль 42 тысячы чалавек.
Тэрмін правядзення рэкламнай гульні з 20 снежня 2022 года да 24 лютага 2023 года. Арганізатар - ТАА «Брэнд-Мэйд», УНП 190638310. Падрабязная інфармацыя - на сайце https://2023.mts.by/і на тэлефоне гарачай лініі +375173887889 з 10.00 да 20.00 без выхадных. Правілы рэкламнай гульні — тут