Як абараніцца ад анлайн-ашуканцаў? МТС правёў лекцыю па кібербяспецы для пажылых людзей | Навіны МТС
Усе навiны

Як абараніцца ад анлайн-ашуканцаў? МТС правёў лекцыю па кібербяспецы для пажылых людзей

МТС далучыўся да Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы». Спецыяльна для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Першамайскага раёна г. Віцебска правялі лекцыю, прысвечаную пытанням бяспекі ў інтэрнеце.

МТС правёў лекцыю па кібербяспецы для пажылых людзей

Выкладчык анлайн-школы лічбавай пісьменнасці МТС #НавучыСваіхБлізкіх Георгій Шышкану расказаў пажылым людзям, з дапамогай якіх схем і хітрыкаў анлайн-ашуканцы атрымліваюць доступ да персанальных даных, асабістых кабінетаў сацыяльных сетак і банкаўскіх картаў, выманьваючы грашовыя сродкі, а таксама, як распазнаць і абараніцца ад зламыснікаў у Сетцы. Акрамя таго, слухачы даведаліся пра асновы бяспечных паводзінаў у інтэрнэце: як правільна ствараць паролі і настройваць акаўнты, каб лічбавыя даныя не трапілі ў рукі кібермахляроў.

МТС правёў лекцыю па кібербяспецы для пажылых людзей
МТС правёў лекцыю па кібербяспецы для пажылых людзей
МТС правёў лекцыю па кібербяспецы для пажылых людзей

«Кампанія МТС традыцыйна падтрымлівае сацыяльныя ініцыятывы. Адным з яскравых прыкладаў з'яўляецца наш праект #НавучыСваіхБлізкіх, які дапамагае беларускім пенсіянерам навучыцца лічбавай пісьменнасці, каб быць увесь час на сувязі з блізкімі, атрымліваць інфармацыю і мець зносіны ў інтэрнэце. Мы бачым, што людзі старэйшага пакалення з кожным годам усё больш актыўна карыстаюцца смартфонамі і мабільным інтэрнэтам, вядуць акаўнты ў Facebook, TikTok, Instagram. Цікавасць да сучасных тэхналогій дэманструюць і лічбы: напрыклад, за 2022 год абаненты МТС трэцяга ўзросту прапампавалі больш за 50 тыс. тэрабайтаў мабільнага інтэрнэту», - адзначыў Генеральны дырэктар кампаніі МТС Уладзіслаў Андрэйчанка.

МТС правёў лекцыю па кібербяспецы для пажылых людзей
МТС правёў лекцыю па кібербяспецы для пажылых людзей
МТС правёў лекцыю па кібербяспецы для пажылых людзей

#НавучыСваіхБлізкіх — гэта бясплатная анлайн-школа лічбавай пісьменнасці для старэйшага пакалення. На занятках слухачы знаёмяцца з базавымі настройкамі гаджэтаў, вучацца запампоўваць праграмы, ствараць акаўнты ў сацыяльных сетках і месенджарах, а таксама выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі ў паўсядзённым жыцці: здзяйсняць куплю ў інтэрнэт-крамах, выпісваць анлайн газеты і часопісы, аплачваць камунальныя паслугі, заказваць электронныя талоны да ўрачоў і шмат чаго іншага. Адзін з важных напрамкаў - гэта заняткі па кібербяспецы. Запісацца ў анлайн-школу могуць жыхары з любога кутка краіны. Усе ўрокі праходзяць дыстанцыйна на платформе Zoom.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна