Усе навiны

Усё для дзіцячай аўдыторыі ад МТС: тарыфы, бяспека, адукацыйныя праекты і сэрвісы

МТС актыўна развівае экасістэму сэрвісаў, якія дапамогуць бацькам заставацца на сувязі з дзецьмі, навучаць і агароджваць ад непажаданага кантэнту.

Усё для дзіцячай аўдыторыі ад МТС

Тарыфныя планы

Адмыслова для юных карыстальнікаў гаджэтаў распрацаваны тарыфны план «Супер Junior». Абаненцкая плата ўключае 5 ГБ трафіка без абмежаванняў скорасці, бясплатныя тэлефанаванні на 2 любімыя нумары МТС і 200 мінут тэлефанаванняў унутры сеткі. Акрамя таго, на гэтым тарыфе дзейнічае двайная абарона ад пераплат: пасля выдаткавання пакета трафіка даецца безліміт на скорасці 256 кбіт/сек, што выключае пераплаты за інтэрнэт, а таксама абмежаванне на падключэнне платных інфармацыйна-забаўляльных сэрвісаў, што дазваляе бацькам кантраляваць выдаткі на кантэнт. Больш падрабязна — тут.

Дзяцям і падлеткам, якія актыўна серфяць у інтэрнэце, падыдзе тарыф «Безліміцішча Х» з безлімітам мабільнага інтэрнэту і 600 мінутамі выходных тэлефанаванняў ва ўсе сеткі Беларусі. Больш падрабязна — тут

Бяспека

Вызначыць месцазнаходжанне дзяцей дапаможа мабільная праграма «Сям'я тут», да якой можна падключыць да 4 членаў сям'і. Усе перамяшчэнні будуць адлюстроўвацца на інтэрактыўнай карце. Сэрвіс падтрымлівае неабмежаваную колькасць запытаў на вызначэнне месцазнаходжання, а для дакладнай геалакацыі дастаткова наяўнасці тэлефона або планшэта з сім-картай ад МТС. На працягу першых 14 дзён пасля падключэння сэрвіс даецца бясплатна. Больш падрабязна — тут.

Таксама кампанія рэалізуе сацыяльныя праекты, накіраваныя на павышэнне бяспекі ў інтэрнэце. Адна з такіх ініцыятыў - анлайн-праект «Дзеці ў інтэрнэце». На афіцыйным YouTube-канале МТС можна паглядзець урокі па асновах кібербяспекі і анлайн-этыкету. У ролі настаўнікаў і вядучых выступаюць папулярныя беларускія блогеры. Яны расказваюць дзецям, як правільна абараняць свае акаўнты і гаджэты, якія даныя пра сябе не варта размяшчаць у інтэрнэце і як пазбягаць зносін з незнаёмцамі ў Сетцы. Акрамя таго, у месенджары Telegram быў створаны галасавы чат-бот па кібербяспецы — @cybersafety_bot. Больш падрабязна пра праект «Дзеці ў інтэрнэце» — тут.

Праект #ІнтэрнэтБезБулінга накіраваны на прафілактыку цкавання сярод дзяцей і падлеткаў у інтэрнэце. Гэта сумесная ініцыятыва МТС і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) у Беларусі. Праект аб'ядноўвае розныя актыўнасці: навучальныя ролікі, тэст-трэнажоры, а таксама воркбук па антыбулінгу - на беларускай і рускай мовах. Больш падрабязна — тут.

Адукацыя і забаўляльныя сэрвісы

Яшчэ адзін навучальны праект МТС — відэаўрокі для паўтарэння матэрыялаў да паступлення ў ВНУ. Гэта серыя ролікаў па самых папулярных прадметах: матэматыцы, фізіцы, хіміі, рускай и беларускай мовах. Відэаурокі прысвечаныя найбольш складаным тэмам, а ўвесь матэрыял у іх даецца ў кароткім даступным выглядзе. Тэорыя дапоўненая нагляднымі схемамі і разборам практычных заданняў. Ролікі атрымалі экспертызу Нацыянальнага інстытута адукацыі Беларусі.

МТС Kids Club — сэрвіс, у якім налічваецца больш за сотню мабільных гульняў і навучальных праграм для Android і iOS. Кантэнт прайшоў праверку на адсутнасць вірусаў і не змяшчае рэкламы. Гульнявыя бонусы не патрабуюць дадатковай аплаты, што выключае магчымасць незапланаваных выдаткаў. Першыя 3 дні з моманту падключэння паслуга даецца бясплатна. Больш падрабязна — тут.

МТС ТБ— сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, які ўключае 120 тэлеканалаў і 4 анлайн-кінатэатры: START, ІВІ, PREMIER і more. tv. У кожным раздзеле можна выбраць дзіцячы кантэнт: мультфільмы, кіно, серыялы. Ёсць функцыя «Дзіцячы профіль», якая дазваляе засцерагчы дзяцей ад кантэнту 18+ і дае магчымасць глядзець толькі дзіцячыя тэлеканалы Мульт, TiJi, Gilli Girl і іншыя. Новым карыстальнікам на працягу першых 7 дзён з моманту падпіскі сэрвіс даецца бясплатна. Далей кошт «МТС ТБ» будзе залежыць ад выбранай падпіскі. Больш падрабязна — тут.

А вось сэрвіс МТС Прэсадазваляе чытаць свежыя выпускі часопісаў і газет у электронным фармаце. Дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту могуць быць цікавыя часопісы «Шышкін лес», а таксама «Буся» і «Вясёлка» на беларускай мове. Бясплатны азнаямленчы перыяд доўжыцца 3 дні. Больш падрабязна — тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна