Па традыцыі МТС у навагоднія дні не пакідае без увагі самых маленькіх жыхароў Беларусі. Кожны з 240 выхаванцаў дзіцячых дамоў і сацыяльных цэнтраў атрымаў падарунак і прыняў удзел у святочнай актыўнасці, арганізаванай кампаніяй у рамках акцыі «Нашы дзеці».
Гэта быў пазнавальны анлайн-інтэрактыў, падчас якога дзеці вырашалі рэбусы і загадкі, угадвалі навагоднія песні і мультфільмы. Таксама ім расказалі пра святочныя традыцыяі іншых краін і ўручылі сувеніры.
Віншаванне з Новым годам было арганізаванае для выхаванцаў дзіцячых дамоў, сацыяльна-педагагічных цэнтраў, школ-інтэрнатаў, а таксама цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Мінска, Брэста, Ваўкавыска, Гарадка, Бабруйска, Мазыра і аграгарадка Расна.