Рэкордная колькасць інтэрнэт-трафіка, 52 млн тэлефанаванняў і 1 млн SMS. Як абаненты МТС віншавалі адзін аднаго ў навагоднюю ноч
МТС сабрала статыстыку актыўнасці абанентаў у навагоднія дні. З 31 снежня па 1 студзеня ў сетцы аператара «прапампавалі» рэкордную колькасць інтэрнэт-трафіка і толькі ў першую гадзіну 2024 года здзейснілі больш за 3,5 млн тэлефанаванняў.
Абаненты МТС з кожным годам усё больш актыўна карыстаюцца інтэрнэтам у навагоднія святы. Так, за апошні дзень снежня і першы дзень студзеня ў сетцы прынялі і перадалі больш за 4165 ТБ, што на 2,5% больш за той жа перыяд годам раней.
Пік спажывання інтэрнэт-трафіка прыйшоўся на першую гадзіну пасля бою курантаў - 114,4 ТБ. І гэта таксама новы рэкорд - на 4, 2% больш, чым пры сустрэчы 2023 года.
Часцей за ўсё беларусы віншавалі адзін аднаго з Новым годам праз месенджары. Найбольшай папулярнасцю карыстаўся Telegram, праз які «прапампавалі» амаль 48 ТБ трафіка. На другім месцы – Viber з 24,7 ТБ, а на трэцім WhatsApp – тут больш за 5 ТБ.
Топ найбольш папулярных сацсетак у навагоднюю ноч узначальвае TikTok, які згенераваў каля 145 ТБ інтэрнэт-трафіка. Затым ідуць Аднакласнікі (больш за 24 ТБ), Instagram (16,4 ТБ), Укантакце (15,3 ТБ), а замыкае першую пяцёрку Facebook (10,1 ТБ).
Вядома ж, для зносінаў адзін з адным абаненты МТС у навагоднія дні актыўна карысталіся і мабільнай галасавой сувяззю. Так, у першую гадзіну 2024 года ў сетцы МТС было здзейснена і прынята больш за 3,5 млн тэлефанаванняў агульнай працягласцю больш за 8,1 млн мінут.
А ўсяго з 8.00 31 снежня 2023 года і да 23.59 1 студзеня 2024 года віншаванні ў сетцы МТС гучалі больш за 52 млн разоў на працягу 163 млн мінут. Сярэдняя працягласць аднаго тэлефанавання ў святочныя дні склала 3 мінуты.
Таксама за два дні абаненты МТС перадалі і атрымалі крыху больш за 1 млн SMS-паведамленняў.
Сярод абласных цэнтраў раней за ўсіх лёг спаць у навагоднюю ноч Магілёў. А сярод раёнаў - Нараўлянскі, Касцюковіцкі, Кіраўскі.