МТС падоўжыў акцыю для новых абанентаў тарыфнай лінейкі «#УсёСупер» і «#Безліміцішча» да канца зімы | Навіны МТС
Усе навiны

МТС падоўжыў акцыю для новых абанентаў тарыфнай лінейкі «#УсёСупер» і «#Безліміцішча» да канца зімы

МТС падаўжае акцыю для новых абанентаў тарыфнай лінейкі «#УсёСупер» і «#Безліміцішча» па 29 лютага 2024 г. У рамках спецыяльнай прапановы навічкі атрымаюць зніжку на абанплату, дадатковыя мінуты ва ўсе сеткі або бясплатны доступ да мультымедыйных сэрвісаў на 2 месяцы з дапамогай комплекснай паслугі «Падпіска МТС Прэміум+».

МТС падоўжыў акцыю для новых абанентаў тарыфнай лінейкі «#УсёСупер» і «#Безліміцішча» да канца зімы

У акцыі бяруць удзел тарыфы «#УсёСупер 8», «#УсёСупер 25», «#УсёСупер 40» і «#Безліміцішча».

У тарыфны план «#УсёСупер 8» штомесяц уключаны безліміт мінут выходных тэлефанаванняў унутры сеткі МТС, 100 мінут ва ўсе сеткі і 8 ГБ мабільнага інтэрнэт-трафіка на неабмежаванай скорасці. У рамках акцыі новым абанентам на працягу двух каляндарных месяцаў дадаткова даступныя яшчэ 200 мінут тэлефанаванняў ва ўсе сеткі, а дзякуючы зніжцы першыя 90 дзён памер абаненцкай платы складзе 15,90 руб. у месяц.

Тарыф «#УсёСупер 25» прапануе безліміт тэлефанаванняў унутры сеткі МТС, 400 мінут ва ўсе сеткі і 25 ГБ інтэрнэт-трафіка на неабмежаванай скорасці. Абанентам «#УсёСупер 40» даецца 40 ГБ мабільнага інтэрнэту на тых жа ўмовах, а яшчэ яны могуць бясконца размаўляць, тэлефануючы на любыя нумары ўсіх беларускіх аператараў без спагнання дадатковай аплаты.

Дзякуючы акцыі на абодвух гэтых тарыфах з'явілася магчымасць 2 месяцы бясплатна карыстацца паслугай «Падпіска МТС Прэміум+», , якая дабаўляе 50 ГБ інтэрнэт-трафіка на неабмежаванай скорасці, адкрывае доступ да лічбавага тэлебачання, анлайн-кінатэатраў, вялікай калекцыі кніг і музыкі, а таксама дае зніжку на шэраг іншых паслуг. Абаненцкая плата на «#УсёСупер 25» і «#УсёСупер 40» першыя 90 дзён складзе 22,90 і 30,90 руб. адпаведна.

А на тарыфе «#Безліміцішча» на працягу першых 6 каляндарных месяцаў з моманту падключэння можна бясплатна карыстацца паслугай «Безліміт ва ўсе сеткі», у другім паўгоддзі яе кошт складзе 5 рублёў. Абаненцкая плата для навічкоў на тарыфе «#Безліміцішча» складзе 26,90 руб. першыя 90 дзён.

Падрабязныя даныя пра магчымасці тарыфаў з улікам бонусаў прадстаўлены ў табліцы:

Тарыфны план

#УсёСупер 8

#УсёСупер 25

#УсёСупер 40

#Безліміцішча

Інтэрнэт-трафік

8 ГБ

25 ГБ

40 ГБ

Безліміт

 

У рэжыме мадэма:

100 МБ/сут. бясплатна,

далей – 0,75 руб./сут.

Безлімітны інтэрнэт-трафік

Безліміт (на скорасці да 256 кбіт/сек)

Мінуты ва ўсе сеткі

100

400

Безліміт

700

Мінуты ўнутры сеткі МТС

Безліміт

Безліміт

Абанплата, руб./мес.

18,90

28,90

39,90

34,90

Абанплата для новых абанентаў па акцыі, у першыя 90 дзён, руб./мес

15,90

22,90

30,90

26,90

Бонус новым абанентам па акцыі

200 мінут ва ўсе сеткі за 0 руб. на 2 каляндарныя месяцы

Падпіска МТС Прэміум+

за 0 руб. на 2 месяцы

Падпіска МТС Прэміум+

за 0 руб. на 2 месяцы

Безліміт ва ўсе сеткі

- за 0 руб. на першыя 6 каляндарных месяцаў;

- за 5 руб. на 7-12 каляндарных месяцаў


Акцыя для новых абанентаў дзейнічае да 29 лютага 2024 года. Больш падрабязна з бонусамі, якія даюцца, можна азнаёміцца тут. З тарыфамі — тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна