МТС павялічыў геаграфічны ахоп паслуг сетак 4G для жыхароў сельскай мясцовасці. У прыватнасці, пасля ўключэння 36 новых базавых станцый LTE-800 высакаскорасны мабільны інтэрнет з'явіўся больш як у 70 населеных пунктах Гродзенскай вобласці.
Доступ да сувязі чацвёртага пакалення пашырыўся на тэрыторыі 10 раёнаў Гродзеншчыны. Былі ахоплены вялікія плошчы ў сельскай мясцовасці разам з аграгарадкамі і вёскамі. Паслугі на базе 4G сталі даступныя ў тым ліку на пагранпераходах «Бераставіца», а таксама ў санаторыі «Радон», размешчаным у Дзятлаўскім раёне.
Так, хуткі бесправадны інтэрнэт і галасавую сувязь VoLTE зараз могуць скарыстаць жыхары наступных населеных пунктаў:
- Бераставіцкі раён: аг. Вялікія Эйсманты, аг. Пагранічны, в. Сыраежкі;
- Ваўкавыскі раён: аг. Падорск, в. Харужанцы і Длугапаль;
- Дзятлаўскі раён: в. Баравікі, гп. Наваельня, в. Гезгалы;
- Зэльвенскі раён: аг. Міжэрычы, в. Мадзейкі;
- Мастоўскі раён: аг. Гудзевічы, аг. Дубна, аг. Вялікая Рагозніца, аг. Пяскі, в. Чарлянка, в. Манькавічы, аг. Мікелеўшчына;
- Астравецкі раён: аг. Гервяты, аг. Малі, в. Валейкуны, в. Падваранцы і Ізабеліна;
- Ашмянскі раён: в. Маслоўшчына;
- Свіслацкі раён: п. Мельнава, в. Верашчакі, в. Вялікія Міхалкі;
- Слонімскі раён: аг. Васілевічы, в. Пасінічы;
- Смаргонскі раён: в. Гаўці, в. Дзевятні, в. Камяніца, в. Качаны, в. Хацені.
Пашырэнне зоны пакрыцця сеткі 4G у рэгіёнах адбываецца з дапамогай дыяпазону LTE-800. У параўнанні з частотамі 1800 і 2600 Мгц, якія актыўна ўжываюцца ў гарадах, ён мае перавагу – вялікі радыус дзеяння. Сігнал з лёгкасцю праходзіць скрозь такія перашкоды, як сцены і лясныя масівы. Гэта дазваляе ахопліваць шырокія плошчы з меншай колькасцю базавых станцый.
Праект па запуску і развіццю LTE-800 у сельскай мясцовасці рэалізуецца сумесна з інфраструктурным партнёрам beCloud. Стаіць задача пашырыць зону пакрыцця сеткі 4G ва ўсёй Беларусі да ўзроўню 3G.
Абаненты МТС могуць праверыць, ці падтрымлівае смартфон і SIM-карта 4G-сетку, набраўшы бясплатны USSD *464#. У адказ SMS прыйдзе інфармацыя пра магчымасці прылады.
Актываваць падключэнне да сеткі LTE на смартфоне можна самастойна, выставіўшы адпаведныя настройкі. Затым дастаткова проста перазагрузіць тэлефон, і высакаскорасны інтэрнэт будзе аўтаматычна даступны.
На iPhone трэба прайсці наступны шлях: Настройкі → Сотавая сувязь → Параметры даных → Голас і даныя. Тут трэба выставіць параметр «LTE».
Для смартфонаў на Android ланцужок такі: Настройкі → Мабільная сетка → Мабільная перадача данных → Пажаданы рэжым сеткі. Тут неабходна выбраць варыянт «4G/3G/2G».