Усе навiны

МТС перазапускае папулярны праект #НавучыСваіхБлізкіх па навучанню старэйшага пакалення digital-пісьменнасці

МТС «апгрэйдзіў» праект #НавучыСваіх Блізкіх, расставіўшы акцэнты на актуальных тэмах і пашырыўшы пляцоўкі правядзення і аўдыторыю. Так, упершыню да навучання старэйшага пакалення digital-пісьменнасці далучыліся санаторыі Беларусі.

МТС перазапускае папулярны праект #НавучыСваіхБлізкіх па навучанню старэйшага пакалення digital-пісьменнасці
МТС перазапускае папулярны праект #НавучыСваіхБлізкіх па навучанню старэйшага пакалення digital-пісьменнасці

У бясплатным трэнінгу «Як засцерагчы сябе і свае даныя ў інтэрнэце: правілы паводзінаў ад МТС» прынялі ўдзел наведвальнікі дзяржаўнай лячэбна-аздараўленчай установы «Санаторый «Сосны». Правёў лекцыю спецыяліст кампаніі МТС.

Начальнік аддзела эксплуатацыі і тэхнічнай падтрымкі ўпраўлення інавацыйных рашэнняў Андрэй Байкоў падкрэсліў, што тэма кібербяспекі і прафілактыкі махлярства ў Сетцы сёння адна з прыярытэтных. На хітрыкі ашуканцаў пападаюцца не толькі людзі старэйшага ўзросту. Кожны павінен ведаць, як адрозніць праўдзівы сцэнарый ад выдуманага і дзейнічаць, каб не стаць ахвярай падману.

Слухачы даведаліся, з дапамогай якіх схем анлайн-ашуканцы атрымліваюць доступ да персанальных даных, асабістых кабінетаў сацыяльных сетак і банкаўскіх картаў, як правільна ствараць паролі і наладжваць акаўнты, каб лічбавыя даныя не патрапілі ў рукі кіберашуканцаў. Пасля трэнінгу прысутныя атрымалі памяткі з асноўнымі правіламі паводзінаў у Інтэрнеце.

Акрамя таго, у сувязі з узрастаючым попытам на навучанне лічбавай пісьменнасці правядзенне курса #НавучыСваіхБлізкіх запланавана для наведвальнікаў іншых устаноў. Ім будуць прапанаваныя тэмы прасунутага ўзроўню - пра выкарыстанне сацсетак, спецыялізаваных праграм, а таксама інструментаў, якія выкарыстоўваюць штучны інтэлект.

#НавучыСваіхБлізкіх — гэта сацыяльны праект па навучанню людзей старэйшага ўзросту лічбавай пісьменнасці, які дапамагае асвоіць шырокія магчымасці мабільных прылад і выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі ў паўсядзённым жыцці. З лістапада 2020 года праект рэалізаваны ў форме бясплатнай анлайн-школы #НавучыСваіхБлізкіх. Цяпер курс будзе праходзіць і ў афлайн-фармаце.

Па пытаннях арганізацыі трэнінгу ў санаторыях і сацыяльных цэнтрах можна тэлефанаваць на тэлефон +375 29250 35 26, а таксама пісаць на пошту klitvin@mts.by.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна