Стартавала рэгістрацыя на ЦТ. Серыя відэаўрокаў ад МТС дапаможа падрыхтавацца да паступлення ў ВНУ
У Беларусі стартавала рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. У дапамогу старшакласнікам і абітурыентам МТС падрыхтаваў серыю анлайн-урокаў па асноўных прадметах. Відэаролікі створаны пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі. Паглядзець іх можна на YouTube-канале кампаніі, а таксама на парталах adu.by и eior.by.
Матэрыялы ахопліваюць 7 ключавых прадметаў, неабходных для паступлення ў ВНУ, у тым ліку фізіку, матэматыку, хімію, біялогію, рускую, беларускую і англійскую мовы. Відэаурокі створаны, каб дапамагчы хутка разабрацца з найбольш складанымі тэмамі школьнай праграмы.
Інфармацыя падаецца лаканічна, простай і зразумелай мовай, разлічанай на старшакласнікаў і абітурыентаў. Вядучымі выступаюць вопытныя выкладчыкі, а іх словы дапоўнены формуламі, графікамі, схемамі і іншымі нагляднымі матэрыяламі. Апрача тэорыі, вялікая ўвага таксама надаецца практычным заданням.
Мы прааналізавалі, якія відэаўрокі на YouTube-канале МТС самыя папулярныя. Магчыма, што гэта і ёсць тэмы, з якімі ў абітурыентаў часцей за ўсё ўзнікаюць пытанні.
У ТОП папулярных тэм па фізіцы ўвайшоў ролік «Шлях і перамяшчэнне», па матэматыцы - «Ураўненні і няроўнасці з модулем», па хіміі - «Акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі», па біялогіі - «Рашэнне задач па экалогіі».
У ТОПе па рускай мове - тэма «Гукавы бок слова і дзяленне на склады. Зычныя гукі, роля аглушэння і азванчэння», па беларускай мове — «Правапіс вялікай і малой літар», па англійскай мове — ролік «Алгарытм выбару віда-часавай формы дзеяслова».
«МТС як сацыяльна адказная кампанія прытрымліваецца сістэмных падыходаў у стварэнні праектаў, у тым ліку і адукацыйных. Мы старанна і абдумана выкарыстоўваем лічбавыя рашэнні, каб даць доступ да дадатковага навучальнага кантэнту школьнікам у любым месцы і ў зручны для іх час. Гэта істотна павышае шанцы дзяцей на паспяховае паступленне ў навучальныя ўстановы і садзейнічае развіццю навыкаў самастойнай работы і аналітычнага мыслення», — адзначыла кіраўнік групы па сувязях з грамадскасцю кампаніі МТС Марыя Канасевіч.
Відэаурокі ад МТС прайшлі экспертызу ў Нацыянальным інстытуце адукацыі, дзе былі адобраны ў якасці дадатковага інструмента для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання. Азнаёміцца з імі можна на Нацыянальным адукацыйным партале adu.by, адзіным інфармацыйна-адукацыйным рэсурсе eior.by, а таксама на YouTube-канале МТС.
Плэйлісты з ролікамі па фізіцы на YouTube даступныя тут, па матэматыцы — тут, па хіміі — тут, па біялогіі — тут, па рускай мове — тут, па беларускай — тут, а па англійскай — тут.
Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне адкрыта з 9 па 22 красавіка. Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна будзе з 10 да 14 чэрвеня.