Аўтасігналізацыя з убудаваным GSM-модулем дазволіць вам дыстанцыйна кіраваць усімі рэжымамі і функцыямі сістэмы
аховы, устаноўленай у вашым аўтамабілі, быць у курсе яго месцазнаходжання, а калі спрацуе рэжым трывогі - прадухіліць
пашкоджанне або крадзеж вашага аўтамабіля.
SIM-карта СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», устаноўленая ў блоку сістэмы аховы аўтамабіля, дапаможа вам атрымліваць
інфармацыю пра стан аўтамабіля, нават калі вы знаходзіцеся за сотні кіламетраў ад яго. Сувязь з аўтаўладальнікам
GSM-сігналізацыя ажыццяўляе з дапамогай тэлефанаванняў і SMS-паведамленняў.
Асноўныя перавагі GSM-аўтасігналізацыі
Зручнасць
Адчыненне і зачыненне дзвярэй, багажніка ажыццяўляецца з дапамогай бірулек. Зваротная сувязь ажыццяўляецца з
дапамогай вашага мабільнага тэлефона, на які прыходзіць інфармацыя пра стан аўтамабіля.
Радыус дзеяння
У адрозненне ад ахоўных сістэм з двухбаковай сувяззю з ВК бірулькамі, якія маюць абмежаваны радыус дзеяння,
радыус дзеяння GSM-аўтасігналізацыі абмежаваны толькі зонай ахопу мабільнага аператара, прычым вы можаце
знаходзіцца ў роўмінгу.
Абарона ад несанкцыянаванага доступу
Доступ да кіравання сістэмай па тэлефоне абаронены персанальным кодам, таксама сістэма падтрымлівае да чатырох
рэжымаў доступу да кіравання з тэлефона, што выключае несанкцыянаваны доступ да ахоўнай сістэмы аўтамабіля.
Мікрафон
Магчымасць скрытага праслухоўвання салона аўтамабіля з дапамогай вашага мабільнага тэлефона.
Вызначэнне месцазнаходжання аўто
Уладальнік аўтамабіля можа даведацца пра месцазнаходжанне аўтамабіля з дапамогай любой з паслуг: «Лакатар»,
«Мабільныя супрацоўнікі», «Сям'я пад наглядам». З іх дапамогай вы можаце лёгка вызначыць дакладнае
месцазнаходжанне аўтамабіля ў выпадку крадзяжу.
Як гэта дзейнічае?
Аўтаматычная перадача GSM-паведамленняў
У выпадку спрацоўвання датчыкаў у рэжыме аховы, а таксама ў выпадку разрадкі або адключэння акумулятарнай
батарэі аўтамабіля GSM-модуль аўтаматычна патэлефануе па запраграмаваных нумарах і перадасць адпаведныя SMS і
галасавыя паведамленні трывогі.
Дыстанцыйны кантроль стану сістэмы
У выпадку неабходнасці можна набраць нумар SIM-карты, якая стаіць у GSM-модулі аўтамабіля - сістэма «падыме
трубку» і пачне паслядоўна агучваць галасавыя паведамленні, якія характарызуюць яе стан.
Кіраванне сістэмай з дапамогай тэлефона
Аўтасігналізацыяй можа кіраваць дыстанцыйна з дапамогай тэлефанавання аўтаўладальніка на нумар SIM-карты, якая
ўстаноўленая ў GSM-модулі. Дыстанцыйна можна ўключыць / адключыць рэжым аховы, уключыць праграму Anti Hi Jack,
адчыніць багажнік, уключыць / адключыць датчыкі ўдару, руху, уключыць рэжым праграміравання GSM-модуля.
Дзе падключыць?
Наладзіць аўтасігналізацыю з убудаваным GSM-модулем можна ў наступных аўтасалонах і цэнтрах:
Назва арганізацыі
|
Адрас
|
Кантакты
|
СААТ «Мінск-Лада»
|
г. Мінск, вул. Сярова, 1 к. 302
|
(017) 275 26 33
|
ТАА «Кла-М»
|
г.Мінск, вул. Гурскага, Зб, к.1
|
(017) 253-24-61,
(017) 252-20-16
|
ЗП «Аўтапалас-М»
|
Мінская вобл., Мінскі р-н, раён вёскі Баравая, д.2, к.45
|
(017) 216 19 73
|
СТАА «Эмір Мотарс»
|
г. Мінск., вул. Арлоўская, 88
|
(017) 202 67 84;
(017) 202 67 85
|
СТАА «Атлант-М Уручча»
|
г. Мінск., пр. Незалежнасці, 202
|
(017) 331 11 11
|
ТАА «Аўтанова»
|
г.Гомель, вул. Хатаевіча, 2
|
(0232) 711-111,
777-477
|
ІП Крашчэнкін Анатоль Мікалаевіч
|
г. Віцебск, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 1B
|
(029) 510-58-58,
(029) 630 20 45
|
ІП Баськіў Алег Сцяпанавіч
|
г. Брэст, вул. Луцкая 16-115
|
(033) 644-44-19,
(033) 644-44-18
|
ІП Салей Алег Іванавіч
|
г. Гродна, вул. Шчорса, 35-21
|
(029) 780 04 33
|
ТДА «Бартэз»
|
г.Мінск, Перадавая, 2А
|
(029) 635 14 24
|
ТАА «Аларці»
|
г.Мінск, Купрэвіча, 7
|
(029) 166 66 16
|
ПП «Аларці Груп»
|
г.Мінск, Грушаўская, 22
|
(029) 771 00 66
|
ІП Дзянішчык Віктар Мікалаевіч
|
г.Мінск, вул. Даўгабродская, 43А
|
(029) 611 21 62
|
Для зручнасці аўтаўладальнікаў на нумар SIM-карты, якая ўстаноўленая ў GSM-модулі, можна падключыць паслугу «Мой
аўтамабіль»*, якая ўключае 10 SMS-паведамленняў і 10 мінут на мабільныя нумары абанентаў МТС, нумары гарадскіх сетак і
нумары іншых аператараў мабільнай сувязі.
Кошт паслугі «Мой аўтамабіль» - 0,43 рублёў у месяц з улікам ПДВ.
Падключэнне паслугі ажыццяўляецца з дапамогай USSD-каманды *673*1#.
Заяўка на адключэнне паслугі ў канцы месяца ствараецца падчас адпраўкі USSD-каманды *673*0#.
* Паслуга «Мой аўтамабіль» даступная на тарыфным плане «Лёгка сказаць».