SMS-роўмінг для гасцей Беларусі

SMS-роўмінг для гасцей Беларусі

10,00 руб/месяц

Падрабязнасці

  • Каму даступна?

    Дабаўленне паслугі «SMS-роўмінг» даступна абанентам тарыфных планаў #Безліміцішча для гасцей, Безліміцішча Х (гасцявы), Безліміцішча+ (гасцявы).

  • Як падключыць?

    • адправіць USSD-запыт *111*21#
    • адправіць SMS-паведамленне (у зоне дзеяння сеткі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы») на нумар 0870249, якое змяшчае лацінскую літару «a» або «A».
    • звярнуцца ў Салон сувязі МТС або Кантактны цэнтр МТС.

    Пасля паспяховага падключэння абанент атрымлівае пацвярджэнне: «Usluga «SMS Roaming» uspeshno dobavlena»

  • Як гэта дзейнічае?

    Пры наяўнасці ў вас SMS-роўмінгу, тэлефон павінен аўтаматычна зарэгістравацца ў сетцы, калі вы знаходзіцеся ў зоне дзеяння сеткі, з якой было заключанае роўмінгавае пагадненне. Калі гэтага не адбылося, трэба наладзіць сетку ўручную.

    Для гэтага вам трэба:

    • Выключыць мабільны тэлефон да перасячэння мяжы з іншай дзяржавай і ўключыць тэлефонны апарат пасля перасячэння мяжы. У выпадку аўтаматычнай рэгістрацыі на дысплеі апарата з'явіцца назва мясцовага аператара GSM.
    • Калі аўтаматычнай рэгістрацыі не адбылося, трэба наладзіць сетку ўручную (праз меню апарата ў адпаведнасці з інструкцыяй па карыстанню тэлефонам). Знайсці і выбраць опцыю «Сеткі» або «Выбар сотавай сеткі», пасля гэтага правесці пошук новых сетак. На дысплеі павінен з'явіцца пералік кодаў і / або назваў мясцовых аператараў GSM, пасля чаго зрабіць выбар сеткі.

    Каб паслуга функцыянавала, неабходна наяўнасць наступных умоў:

    • Наяўнасць паслугі «Служба кароткіх паведамленняў» і «Міжнародны доступ»;
    • Карэктна зробленая настройкі аппарата, каб адпраўляць кароткія паведамленні (нумар цэнтра кароткіх паведамленняў +375 29 777 0000).

    Нумар тэлефона, на які адпраўляецца паведамленне, павінен быць уведзены ў міжнародным фармаце: +375 29 7 XXX XXX.

  • Як адключыць?

    Адключыць SMS-роўмінг можна адным з наступных спосабаў:

    • адправіць SMS-паведамленне на нумар 0870249, якое змяшчае лацінскую літару «r» або «R».
    • звярнуцца ў Салон сувязі МТС або Кантактны цэнтр МТС.

    Пасля паспяховага адключэння абанент атрымлівае пацвярджальнае паведамленне «Usluga «SMS Roaming» uspeshno udalena». Пасля адмовы ад паслугі абаненту неабходна перарэгістравацца ў сетцы праз выключэнне і паўторнае ўключэнне апарата.

  • Колькі каштуе?

    Калі абонент заказаў паслугу «Дабаўленне паслугі «SMS-роўмінг», абаненцкая плата на тарыфных планах «Безліміцішча для гасцей», «Безліміцішча Х (гасцявы)», «Безліміцішча+ (гасцявы)» складзе 10,00 руб. / месяц. Абаненцкая плата спісваецца штодня роўнымі долямі.

    Кошт паслугі «Дабаўленне паслугі «SMS-роўмінг» складзе 3,7162 руб. з улікам ПДВ.

    Звяртаем вашу ўвагу на тое, што дабаўленне паслугі «SMS-роўмінг» адключае ўсе галасавыя тэлефанаванні, перадачу даных і ўсе іншыя паслугі акрамя SMS, нават у выпадку знаходжання ў зоне дзеяння сеткі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». У сувязі з гэтым рэкамендуем дабаўляць паслугу непасрэдна перад перасячэннем мяжы, але на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, або перад пасадкай на борт у аэрапорце. Каб актываваць галасавыя тэлефанаванні, неабходна адключыць SMS-роўмінг.


    Пасля адключэння паслугі «SMS-роўмінг», Абанент працягне абслугоўванне на стандартных умовах тарыфных планаў «#Безліміцішча для гасцей», «Безліміцішча Х (гасцявы)», «Безліміцішча+ (гасцявы)».