Каляднае парася, Снежная каралева і Марозка. У МТС Кнігах з'явілася анлайн-паліца з зімовымі казкамі
МТС зрабіў падборку з 12 захапляльных кніжак, якія дапамогуць пагрузіцца ў атмасферу навагодніх святаў. Знайсці іх вы зможаце на спецыяльнай анлайн-паліцы «Зімовыя казкі» у мабільнай бібліятэцы МТС Кнігі.
«Каляднае парася», Джоан Роўлінг
Новая кніга ад стваральніцы сусвету «Гары Потэра». Сямігадовы Джэк адпраўляецца ў нязведаную краіну, каб выратаваць сваю любімую цацку - парася па імені Пок. Дзіцяня чакаюць неверагодныя прыгоды і няпростыя выпрабаванні, але дзеля сябра ён гатовы на ўсё.
«Гісторыя ёлачных цацак», Ганна Краснікава
Ілюстраваная энцыклапедыя гірляндаў, хлапушак, шкляных шароў і іншых ёлачных цацак. А таксама пазнавальнае апавяданне пра тое, як у навагодніх упрыгожваннях адлюстроўваецца гісторыя: ад прыняцця хрысціянства да палётаў на Месяц.
«Чук і Гек» (аўдыёкніга), Аркадзь Гайдар
Добрая і павучальная гісторыя пра двух малых братоў, якія адпраўляюцца разам з мамай на поўнач да бацькі. Утульнае апавяданне для дзяцей і дарослых прасякнутае светлым настроем і прадчуваннем свята.
«Чароўныя казкі Швецыі»
У зборнік увайшлі казкі, напісаныя папулярнымі шведскімі пісьменнікамі больш за стагоддзе таму. Асаблівае зачараванне кнізе надаюць арыгінальныя ілюстрацыі галоўнага казачнага мастака Швецыі Ёна Бауэра. Скандынаўскія легенды і паданні ў ёй сплятаюцца ў магічнае апавяданне пра горных троляў, лясных вядзьмарак, зачараваных прынцэс і адважных прынцаў.
«Тоня Глімердал» (аўдыёкніга), Марыя Пар
Гісторыя дзесяцігадовай дзяўчынкі - адзінага дзіцяці ў глухой нарвежскай вёсачцы. Тоня любіць катацца на лыжах і вельмі хоча знайсці сяброў-аднагодкаў. Светлая і жыццярадасная кніга пра сапраўднае сяброўства і пра тое, што часам дзеці аказваюцца нашмат мудрэйшымі за дарослых, дапамагаючы ім прымірыцца са сваім мінулым.
«Навагоднія і калядныя гісторыі» (аўдыёкніга)
Выдатныя зімовыя казкі і апавяданні ад расійскіх і еўрапейскіх пісьменнікаў з сапраўдным навагоднім настроем. Тут сабраныя творы Ганса Хрысціяна Андэрсана, братоў Грым, Гофмана, Мікалая Ляскова, Антона Чэхава і многіх іншых аўтараў.
«Зіма Мумі-троля» (аўдыёкніга), Туве Янсан
Так ужо павялося, што з лістапада па красавік усе Мумі-тролі ўпадаюць у спячку. Але гэтай зімой Мумі-троль прачнуўся і не змог зноў заснуць. Цяпер яму трэба пазнаёміцца з новым, невядомым яму раней зімовым светам, які зусім не падобны на летні.
«Ноч перад Калядамі» (аўдыёкніга), Мікалай Гогаль
Самая калядная гісторыя літаратурнага класіка - пра каханне, адвагу і нестандартныя ўчынкі. Каваль Вакула хоча падарыць сваёй каханай Аксане чаравікі, якія носіць сама царыца. Дзеля здзяйснення сваёй мары ён адпраўляецца ў Пецярбург вярхом на чорце.
«Шчаўкунок» (аўдыёкніга), Эрнст Тэадор Амадэй Гофман
Музычны аўдыёспектакль пра добрую маленькую дзяўчынку і адважнага прынца, якія кінулі выклік Мышынаму Каралю і яго арміі. Павучальная гісторыя про тое, як дабрыня і каханне дапамаглі зняць страшнае вядзьмарства. Ролю хроснага Драсельмеера агучвае Валянцін Гафт.
«Снежная каралева» (аўдыёкніга), Ганс Хрысціян Андэрсан
Вядомая казка пра адважную дзяўчынку Герду, якая адправілася ў дарогу, каб выратаваць свайго сябра Кая ад чар вераломнай Снежнай каралевы. У дарозе яна сустрэне мноства перашкод і небяспек, але каханне і вернасць перамагаюць бессардэчнасць і нянавісць.
«Шэрая шыйка. Зімовыя казкі рускіх пісьменнікаў» (аўдыёкніга)
Казкі пра жывёл, птушак, зіму і іх складаныя ўзаемаадносіны адзін з адным ад класікаў рускай літаратуры. Тут ёсць гісторыі ад Дзмітрыя Мамін-Сібірака, Усевалада Гаршына і Уладзіміра Даля, а адну з іх агучвае папулярны вядучы Мікалай Драздоў.
«Марозка» (аўдыёкніга)
Казка пра дабро, зло і загадкавага зімовага чараўніка. Папярэднік Дзеда Мароза тут яшчэ не ходзіць па дамах напярэдадні Новага Года, але ўжо дорыць падарункі за добрыя паводзіны. Вечная класіка на ўсе часы.
________________________________________
Мабільная бібліятэка МТС Кнігі налічвае больш за 1,5 млн кніг і аўдыякніг на 16 мовах. Мабільны трафік у сетцы МТС не тарыфікуецца. Чытаць і слухаць кнігі можна анлайн і афлайн.
Атрымаць доступ да бібліятэкі можна, набраўшы USSD *704#, на сайце book.mts.by або праз Bookmate. Кошт падпіскі складае 0,35 рубля за суткі. Пасля першага падключэння на працягу 3 дзён доступ да праграмы даецца бясплатна.