Акцыя «Бонус 2022»: больш за 8000 бясплатных SMS новым кліентам платформы «МТС Камунікатар» | Навіны МТС
Усе навiны

Акцыя «Бонус 2022»: больш за 8000 бясплатных SMS новым кліентам платформы «МТС Камунікатар»

МТС запускае акцыю «Бонус 2022» для кліентаў платформы бізнес-рассыланняў. Новым карыстальнікам сэрвісу «МТС Камунікатар» штомесяц даецца 2022 бясплатныя SMS, якія можна будзе адправіць абанентам унутры сеткі.

1136х625.png

Бонусныя SMS налічваюцца з моманту падключэння і даступныя да канца каляндарнага месяца. Бясплатныя SMS не назапашваюцца і не пераносяцца на наступны месяц. Бонусы дзейнічаюць да канца сакавіка 2022 года.

Бясплатныя паведамленні налічваюцца на нумары з тарыфным планам «SMS Інформ». Удзельнікам акцыі можа стаць любая юрыдычная асоба, якая не мае дзеючых дагавораў на абслугоўванне ў рамках тарыфнага плана «SMS Інформ» і на працягу апошніх 30 дзён не з'яўлялася карыстальнікам платформы «МТС Камунікатар».

Падключыцца да сэрвісу бізнес-рассыланняў МТС у рамках акцыі можна не пазней за 22 сакавіка 2022 года.

«МТС Камунікатар» - гэта сэрвіс, з дапамогай якога індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы могуць ажыццяўляць масавыя SMS і Viber-рассыланні сваім кліентам. SMS дастаўляюцца ва ўсе сеткі Беларусі і іншыя краіны, паведамленні ў Viber - у сетцы аператараў Беларусі.

Адпраўнікам даступная падрабязная статыстыка пра статус дастаўкі паведамленняў. Больш падрабязна пра сэрвіс бізнес-рассыланняў тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна