Абанентам МТС стаў даступны дабрачынны USSD-нумар *222*19# для дапамогі медыкам у барацьбе з COVID-19
Абаненты МТС могуць аказаць дапамогу медыкам Беларусі, набраўшы дабрачынны USSD-нумар *222*19#. З асабовага рахунку карыстальнікаў спішацца фіксаваная сума - 2 рублі. Добраахвотныя ахвяраванні будуць пералічаныя ў Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання.
Дапамагчы медыкам могуць абаненты (фізічныя асобы) усіх тарыфных планаў. Колькасць USSD-запытаў на нумар *222*19 # не абмежаваная і залежыць ад дадатнага балансу на асабовым рахунку кліента. Камісія за перавод не спаганяецца. Пасля завяршэння аперацыі на абаненцкі нумар прыйдзе паведамленне, якое пацвярджае спісанні сродкаў.
Усе сродкі, сабраныя з дапамогай кароткага USSD-запыту на нумар *222*19#, пераводзяцца на рахунак дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання».