МТС абнуліў мабільны трафік сваім абанентам на вэбінары пра бяспеку дзяцей у інтэрнэце | Навіны МТС
Усе навiны

МТС абнуліў мабільны трафік сваім абанентам на вэбінары пра бяспеку дзяцей у інтэрнэце

Абаненты МТС змогуць падключыць бясплатны мабільны трафік на прагляд вэбінараў, якія прысвечаныя пытанням бяспечных паводзінаў у інтэрнэце. Праект для бацькоў, дзяцей і падлеткаў рэалізуе Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) сумесна з МТС і Міністэрствам унутраных спраў.

Для таго, каб скарыстаць бясплатны мабільны інтэрнэт, неабходна ўвесці на сваім смартфоне USSD-код, які будзе даступны толькі ўдзельнікам вэбінара. Паслуга будзе дзейнічаць на працягу ўсёй трансляцыі і адключыцца аўтаматычна.

Вэбінары праекта будуць весці вопытныя псіхолагі і спецыялісты. Рэгістрацыя, а таксама анонсы наступных эфіраў глядзіце тут.

Бліжэйшы вэбінар пройдзе 27 мая ў 16.00 у Zoom. Псіхолаг Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі Іляна Мацвіенка раскажа падлеткам пра эфектыўныя камунікацыі анлайн і ключавыя навыкі для паспяховых прафесійных зносінаў у будучыні. Таксама ў вэбінары пра правілы анлайн-этыкету возьме ўдзел спявак і тэлевядучы Георгій Калдун, які з'яўляецца педагогам адукацыйнага праекта МТС «Дзеці ў інтэрнэце».

Папярэдняя навіна

Наступная навіна