Абаненты МТС могуць бясплатна тэлефанаваць на гарачую лінію для пацярпелых ад хатняга гвалту
МТС зрабіў бясплатнымі тэлефанаванні на гарачую лінію 8-801-100-8801 для пацярпелых ад хатняга гвалту. Такім чынам аператар падтрымаў ініцыятыву міжнароднай арганізацыі «Гендэрныя перспектывы».
Тэлефанаванне на 8-801-100-8801 дазваляе атрымаць бясплатную кансультацыю псіхолагаў і юрыстаў, а таксама неабходную экстранную дапамогу. Звяртацца на гарачую лінію можна штодня з 08.00 да 20.00, захоўваючы пры гэтым ананімнасць. Бясплатныя тэлефанаванні на 8-801-100-8801 для абанентаў МТС даступныя да 21 жніўня 2020 года.
Агульнанацыянальны нумар гарачай лініі 8-801-100-8801 для пацярпелых ад хатняга гвалту быў адкрыты ў 2012 годзе. На цяперашні момант на яго звярнуліся па дапамогу больш за 14 000 чалавек.